Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьледчы камітэт: затрыманыя Дзьмітры Алімкін, Юры Паўлавец


Сьледчы камітэт Беларусі расьсьледуе крымінальныя справы, распачатыя паводле артыкула 130 Крымінальнага кодэксу.

Падставай для гэтых спраў сталі звароты, якія паступілі зь Міністэрства інфармацыі Беларусі, аб праведзеных Рэспубліканскай экспэртнай камісіяй па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасьці (адсутнасьці) у ёй прыкмет праяўленьня экстрэмізму экспэртызах адносна аўтараў артыкулаў, апублікаваных на інфармацыйных рэсурсах «Регнум», «Лента.ру», «Eadaily»: Мікалая Радава, Паўла Юрынцава і Алы Бронь.

Згодна з заключэньнем камісіі, у дзеяньнях названых аўтараў угледжваюцца прыкметы злачынства, прадугледжанага артыкулам 130 Крымінальнага кодэксу Беларусі (распальваньне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасьці).

У выніку праведзеных сьледчых дзеяньняў было ўстаноўлена, што за псэўданімам Ала Бронь хаваецца Дзьмітры Алімкін, жыхар Берасьця, які працуе вартаўніком у адной з устаноў адукацыі гораду, а за псэўданімамі Павел Юрынцаў і Мікалай Радаў — Юры Паўлавец, выкладчык БДУІР.

«У ходзе праведзеных ператрусаў атрыманы дадзеныя аб дачыненьні названых асобаў да супрацьпраўнай дзейнасьці і атрыманьні імі грашовых узнагарод за падрыхтоўку заказных публікацый ад грамадзяніна Беларусі, які стала жыве ў Маскве, — гаворыцца ў паведамленьні Сьледчага камітэту. — Сьледзтва мяркуе, што асноўным матывам іх супрацьпраўнай дзейнасьці зьяўлялася матэрыяльная зацікаўленасьць».

Падазраваных затрымалі. Да іх прыменена мера стрыманьня ў выглядзе заключэньня пад варту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG