Менгарвыканкам вывучае грамадзкую думку наконт наданьня імя Эдварда Вайніловіча сквэру побач з Чырвоным касьцёлам. Меркаваньні менчукоў у гэтым пытаньні прымае ідэалягічнае ўпраўленьне гарадзкой адміністрацыі, паведамляе Catholic.by.
Эдвард Вайніловіч – грамадзкі, палітычны і культурны дзяяч, заснавальнік і фундатар будаўніцтва касьцёлу Сьвятых Сымона і Алены ў Менску (Чырвонага касьцёла). Пасьля кастрычніцкага перавароту 1917 году Эдвард Вайніловіч пакінуў радзіму, памёр і быў пахаваны ў Польшчы. Намаганьнямі пробашча Чырвонага касьцёлу ксяндза Уладыслава Завальнюка парэшткі Эдварда Вайніловіча некалькі гадоў таму былі перазахаваныя ў Чырвоным касьцёле.
Летась Папа Рымскі Францішак далучыў асобу Эдварда Вайніловіча да пераліку дабраслаўлёных.