Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шуневіч пацьвердзіў затрыманьне экс-кіраўніка Гомельскага раёну за хабар

абноўлена

Ігар Шуневіч, архіўнае фота
Ігар Шуневіч, архіўнае фота

Міністар унутраных справаў Беларусі Ігар Шуневіч падчас выступу ў Палаце прадстаўнікоў пацьвердзіў зьвесткі аб затрыманьні ў Расеі былога старшыні Гомельскага райвыканкаму Аляксандра Сітніцы, піша БЕЛТА.

Паводле Шуневіча, Аляксандар Сітніца цяпер знаходзіцца ў СІЗА ў Беларусі, супраць яго завялі справу за атрыманьне хабару (арт. 430 ч. 3 КК РБ). Затрыманаму можа пагражаць ад 5 да 15 гадоў турмы з канфіскацыяй маёмасьці.

Паводле інфармацыі на сайце МУС, Аляксандар Сітніца з 2015 за хабар даваў неабгрунтаваныя ільготы і перавагі камэрцыйным структурам у сфэры будаўнічых прац, камунальна-бытавых службаў і зямельных адносінаў.

Аляксандар Сітніца, архіўнае фота
Аляксандар Сітніца, архіўнае фота

Раней паведамлялася, што звольненага старшыню Гомельскага райвыканкаму затрымалі ў Расеі. Сітніца быў вызвалены ад пасады за грубае парушэньне службовых абавязкаў (прагулы) згодна з распараджэньнем старшыні Гомельскага аблвыканкаму Ўладзімера Дворніка. Ад пачатку красавіка Сітніца не зьяўляўся на працоўным месцы, прычыны не называліся. Спачатку ён пайшоў на бальнічны, а пасьля перастаў выходзіць на працу. Былым кіраўніком Гомельскага раёну зацікавіліся сілавікі, чыноўніка абвясьцілі ў вышук.

Сітніца працаваў старшынём Гомельскага райвыканкаму цягам 9 гадоў, да таго кіраваў гаспадаркамі ў Петрыкаўскім і Рэчыцкім раёнах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG