Беларускі гурт Šuma сьпявачкі Русі паведаміў, што зьмяніў тэкст песьні «Хмаркі», каб той падыходзіў пад умовы адбору на сьпеўны конкурс «Эўравізія».
Да таго арганізатары адбору казалі, што правераць тэкст песьні на адпаведнасьць умовам конкурсу — на «Эўравізіі» народныя тэксты не дапускаюцца, толькі аўтарскія.
Новы тэкст напісаны з удзелам паэта Макса Шчура. Гурт цяпер завяршае запіс песьні і з 20 студзеня пачынае працу над нумарам для «Эўравізіі».
«З народнага засталіся фанэтычныя асаблівасьці мовы, назва, сэнс, мэлёдыка і першы радок», — гаворыцца на старонцы гурту на Facebook.
«Старая» вэрсія песьні з народнымі словамі гучала так:
Фінал нацыянальнага адбору на «Эўравізію» прызначаны на 16 лютага. Міжнародны конкурс пройдзе ў траўні (фінал — 12-га) ў партугальскім Лісабоне.
Праблемы ў беларускім адборы ня толькі ў Šuma: беларускія ўдзельнікі адбору патрабуюць дыскваліфікаваць сьпевака Мікіту Аляксеева, кажучы, што ягоная песьня парушае правілы конкурсу, бо песьня была прадстаўленая задоўга да адбору. У камандзе сьпевака такія абвінавачаньні адпрэчваюць.