Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Šuma выдала поўнае «Сонца» ў інтэрнэт


Беларускі гурт Šuma
Беларускі гурт Šuma

Жывая прэзэнтацыя пройдзе 27 траўня ў менскім «Хулігане».

Беларускі гурт Šuma выдаў танцавальна-этнічны альбом «Сонца», другі ў сваёй дыскаграфіі. Яго можна набыць на iTunes і GooglePlay, або праслухаць бясплатна на Soundcloud.

У адрозьненьне ад кружэлкі «Жніво», выдадзенай летась, альбом менш эмбіентава-дабстэпавы, больш клюбны і мінімалістычны.

«У першым альбоме былі больш сінэматычныя музычныя палотны, была вельмі шматпластовая аранжыроўка, адмысловы саўнд-дызайн, было нешта магічнае, нібы ты ў казку трапіў ці кіно паглядзеў, — казала Руся Свабодзе. — А ў другім альбоме дакладна танцавальная музыка, агульны стыль — deep house, але ёсьць элемэнты bass music, garage, розныя спалучэньні стыляў. І калі раней выконвалі песьні, не кранаючы арыгінальную мэлёдыку, то тут збольшага натхняліся народнымі сьпевамі. Выкарыстоўвалі фрагмэнт сьпеву ці фрагмэнт мэлёдыі, або сьмела мянялі мэлёдыку».

Да песьні «Ой рано» гурт нядаўна выдаў відэакліп:

У запісе браў удзел менскі саўнд-прадусар Аляксей Карабейнік (Alexis Scorpio), выдаў альбом расейска-беларускі лэйбл Sunwoofer. Жывая прэзэнтацыя пройдзе ў ангары менскага клюбу «Хуліган» 27 траўня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG