Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіеўскі «чалавек-павук», які ўзьняў беларускі сьцяг на Майдане, зьбіраецца ў Менск


Афоня Чаўдзік, кіеўскі "чалавек-павук"
Афоня Чаўдзік, кіеўскі "чалавек-павук"
7 сьнежня падчас канцэрту гурту «Ляпіс Трубяцкі» перад дэманстрантамі ў Кіеве невядомыя ўзьлезьлі на вежу самага высокага будынка ля Майдану і ўсталявалі поруч з украінскім бел-чырвона-белы сьцяг.

Як даведалася Радыё Свабода, акцыю зладзілі два ўкраінскія хлопцы Яўген Малачкоў і Апанас Чаўдзік.

Увогуле, Афоню Чаўдзіка называюць кіеўскім чалавекам-павуком. Ён стаў зоркай інтэрнэту пасьля таго, як тыдзень таму залез на шпіль таго самага будынка на Хрэшчатыку, 13/2, і запаліў у падтрымку Эўрамайдану фаер. Натоўп радаваўся. Хлопцу ўсяго 17 гадоў. На стамэтровы будынак ён узьлез безь якой-небудзь экіпіроўкі.

Яўген Малачкоў і Апанас Чаўдзік распавялі Радыё Свабода, што іх так натхніла на акцыю:

Яўген Малачкоў
Яўген Малачкоў
— Дык чаму вы вырашылі ўзьняць беларускі і менавіта бел-чырвона-белы сьцяг

— Мы ўкраінцы. І калі я бачу свой сьцяг, то адчуваю гонар, асабліва калі сузіраю яго за межамі нашай Радзімы. Мы паспрабавалі перадаць тую ж атмасфэру беларусам, якія прарабілі гэтак складаны шлях, каб зноў убачыць і пачуць свой любімы гурт.

— Хтосьці вас пра гэта прасіў?

— Не, усё рабілася ад чыстага сэрца.. Сьцяг мы не выбіралі, яго ўжо выбралі да нас самі Беларусы. Ідэя прыйшла спантанна ў той жа дзень, калі даведаліся пра канцэрт, хачу перадаць вялікую ўдзячнасць таму сябру (гэта быў Віталь Касьпяровіч, — РС), які зь велікадушнасцю аддаў сьцяг, пачуўшы наш добры намер

— Што вас зьвязвае зь Беларусьсю? І ці верыце вы, што беларусы таксама аднойчы на сваім майдане павесяць ўкраінскі сьцяг поруч зь беларускім?

— Усё вельмі проста, Беларусы — гэта нашы браты, думаю, тлумачэньні тут залішнія. Бачыць украінскі сьцяг на адным з цэнтральных будынкаў вашай сталіцы было б вельмі прыемна, час пакажа. Але тая энэргетыка, якую вы прывозіце да нас на канцэрты, з залішнім пакрывае ўсё, за што вялікі вам дзякуй. Няхай жыве Вольная Беларусь!

— Прыедзеце да нас на Плошчу?

— У Менск прыедзем абавязкова, ня ведаю, ці будзем мы штосьці рабіць ці проста адпачыць заедзем. Застаецца толькі дачакацца той самай фэерычнай нагоды, а менавіта выступу гурту «Ляпіс Трубяцкі» у родным для яго горадзе. Город-герой Кіеў, брацкай Беларусі. Усім дзякуй.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG