Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Статкевіч правёў народны сход на Плошчы Свабоды

абноўлена

Былы палітвязень Мікалай Статкевіч правёў народны сход, прысьвечаны абмеркаваньню вынікаў дзейнасьці Аляксандра Лукашэнкі.

Ці пойдуць на акцыю, якую абвясьціў Статкевіч, кандыдаты ў прэзыдэнты

Кандыдат у прэзыдэнты Тацяна Караткевіч не далучыцца да сустрэчы выбаршчыкаў, якую 23 верасьня ў Менску на плошчы Свабоды мае намер правесьці былы палітвязень, кандыдат на прэзыдэнцкіх выбарах 2010 году Мікалай Статкевіч.

Тацяна Караткевіч
Тацяна Караткевіч



«Мая стратэгія — гэта мірныя перамены. У мяне ёсьць свой плян на заўтрашні дзень, ён вельмі і вельмі шчыльны, таму што ў мяне і пікеты, і запісы, і сустрэчы зь людзьмі», — заявіла журналістам Караткевіч 22 верасьня.

Яна падкрэсьліла, што Мікалай Статкевіч, Анатоль Лябедзька, Уладзімір Някляеў, якія праводзяць недазволеныя акцыі на фоне прэзыдэнцкіх выбараў, «выбралі свой шлях».

Лідзія Ярмошына
Лідзія Ярмошына

Ярмошына: «Калі б Статкевіч зьвярнуўся ў мясцовы выканкам, то яму, глядзіш, для гэтых мэтаў як звычайна адвялі б плошчу Бангалор (Парк Дружбы народаў. — Еўрарадыё). Я думаю, што плошча Свабоды, як і ўсе астатнія плошчы, ня ўключаная ў сьпіс месцаў для правядзеньня грамадзка-масавых мерапрыемстваў. Нават для кандыдатаў у прэзыдэнты — не кажу ўжо пра іншых грамадзян».

Статкевіч: Грамадзтва, сьціснутае прэсам страху, здольнае на нечаканы выбух

На вашы пытаньні падчас онлайн-канфэрэнцыі адказаў былы палітвязень, кандыдат у прэзыдэнты на выбарах 2010 году Мікола Статкевіч.

Чытайце тут

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG