Людзі трымаюць бел-чырвона-белыя сьцяжкі #сход http://t.co/ejTNmOrhp0
— Радыё Свабода (@svaboda) 23.9.2015
Раздаюць плякаты "падумай пра вусатага" #сход http://t.co/iQDPtVLtLf
— Радыё Свабода (@svaboda) 23.9.2015
На #сход прыйшоў Някляеў. Людзі патроху падыходзяць Відэа тут: https://t.co/bzvVUIyEIR
— Радыё Свабода (@svaboda) 23.9.2015
Статкевіч: чакаем Лукашэнку, каб адказау на усе пытаньні #сход http://t.co/aJG6OtYlZz
— Радыё Свабода (@svaboda) 23.9.2015
Статкевіч: Грамадзтва, сьціснутае прэсам страху, здольнае на нечаканы выбух
На вашы пытаньні падчас онлайн-канфэрэнцыі адказаў былы палітвязень, кандыдат у прэзыдэнты на выбарах 2010 году Мікола Статкевіч.
Ярмошына: «Калі б Статкевіч зьвярнуўся ў мясцовы выканкам, то яму, глядзіш, для гэтых мэтаў як звычайна адвялі б плошчу Бангалор (Парк Дружбы народаў. — Еўрарадыё). Я думаю, што плошча Свабоды, як і ўсе астатнія плошчы, ня ўключаная ў сьпіс месцаў для правядзеньня грамадзка-масавых мерапрыемстваў. Нават для кандыдатаў у прэзыдэнты — не кажу ўжо пра іншых грамадзян».
Ці пойдуць на акцыю, якую абвясьціў Статкевіч, кандыдаты ў прэзыдэнты
Кандыдат у прэзыдэнты Тацяна Караткевіч не далучыцца да сустрэчы выбаршчыкаў, якую 23 верасьня ў Менску на плошчы Свабоды мае намер правесьці былы палітвязень, кандыдат на прэзыдэнцкіх выбарах 2010 году Мікалай Статкевіч.
«Мая стратэгія — гэта мірныя перамены. У мяне ёсьць свой плян на заўтрашні дзень, ён вельмі і вельмі шчыльны, таму што ў мяне і пікеты, і запісы, і сустрэчы зь людзьмі», — заявіла журналістам Караткевіч 22 верасьня.
Яна падкрэсьліла, што Мікалай Статкевіч, Анатоль Лябедзька, Уладзімір Някляеў, якія праводзяць недазволеныя акцыі на фоне прэзыдэнцкіх выбараў, «выбралі свой шлях».