Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Русский мир» у іх і на Алясцы, і ў Сан-Францыска...» — апытаньне ў Горадні


У Расеі вялізныя неасвоеныя тэрыторыі на поўначы і ўсходзе, а яна тым часам, замест таго каб разьвіваць іх, спрабуе захапіць землі ў суседзяў. Як вы лічыце, чаму? З такім пытаньнем наш карэспандэнт зьвяртаўся да гарадзенцаў.

Наўпроставы лінк

Спадар: «Гэта звычайная імпэрская палітыка. Краіна, якая мае велізарны патэнцыял людзкі, рэсурсы — ня можа іх выкарыстаць у нармальным напрамку. Кіраўніцтва нічога ня можа прапанаваць людзям — і кажа, што вось, маўляў, гэта „русский мир“ і гэта наша. А „русский мир“ у іх і на Алясцы, і ў Сан-Францыска...»

Спадарыня: «Ім хочацца болей улады, каб узьдзейнічаць нейкім чынам на іншыя дзяржавы. Як кажуць, чым болей ёсьць, тым болей хочацца мець. Вельмі шмат бяды ў сьвеце цяпер менавіта з гэтых прычынаў».

Спадар: «Прабачце, а НАТО ж падыходзіць да іхніх межаў? Зразумела, што ім трэба неяк рэагаваць — вось яны і рэагуюць».

Спадар: «Ня ведаю, можа, яны хочуць быць бліжэй да Польшчы? Зрэшты, яны з даўніх часоў імкнуліся займаць чужыя тэрыторыі. І, мне здаецца, гэта працягваецца і цяпер».

Спадарыня: «Улады хочацца, хцівасьць іх душыць, хочуць мець усё гатовае, каб самім нічога не рабіць. Адно страшна: каб хоць нас гэта не закранула».

Карэспандэнт: «Думаеце, можа нас гэта закрануць?»

Спадарыня: «Можа і нас закрануць...»

Спадар: «А паглядзіце, наколькі Крым стратэгічны аб’ект... Па-другое, калі б туды не зайшлі расейцы, то там былі б амэрыканцы. Інакш папросту не бывае — супэрдзяржавы».

Спадар: «Вядома, малая краіна ня можа да сябе далучыць чужыя тэрыторыі — да прыкладу, такія, як Літва, Латвія... А тое, што ў галовах цяпер творыцца — толькі Богу вядома. Але, з другога боку, Расея ня зможа Кітай да сябе далучыць».

Спадар: «Калі паглядзець на гісторыю, то тэрыторыі заўсёды нехта далучаў, нягледзячы нават на тое, ці можна на іх жыць, ці нельга. Магчыма, яны хочуць нечага больш вырошчваць, альбо нешта там будаваць, альбо выкопваць. Дый новыя тэрыторыі зь людзьмі — гэта сьвежая працоўная сіла».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG