Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывіста з тату «Лукашенко, уходи», які эміграваў у Нямеччыну, выклікалі ў Сьледчы камітэт Беларусі


Юры Рубцоў, архіўнае фота
Юры Рубцоў, архіўнае фота

Юры Рубцоў, які ўжо больш за два гады чакае ў Нямеччыне палітычнага прытулку, завочна атрымаў позву ў Гомельскі гарадзкі аддзел Сьледчага камітэту. Паперу знайшоў ягоны сын Віктар Рубцоў на месцы жыхарства ў Гомлі, піша БелаПАН.

Сам Юры Рубцоў кажа, што ня ведае пра прычыны выкліку, але мяркуе, што ў сьледчых яго «нічога добрага не чакае», таму лічыць, што вяртацца зь Нямеччыны ў Беларусь яму ня варта — і небясьпечна.

«Я магу толькі здагадвацца, — кажа Рубцоў БелаПАН пра выклік у СК. — Магчыма, на мяне завялі крымінальную справу за ўхіленьне ад нагляду — пасьля так званага памілаваньня Аляксандрам Лукашэнкам я, калі зьехаў у Нямеччыну, парушыў нагляд».

Цяпер Рубцоў чакае вынікаў апэляцыі па прашэньні аб палітычным прытулку (першае прашэньне адхілілі). Ён кажа, у Нямеччыне «проста ня вераць» у тое, што адбылося зь ім у Беларусі.

Рубцоў ня раз выходзіў на акцыі апазыцыі ў Менску ў цішотцы з надпісам «Лукашенко, уходи». У 2014 годзе яго асудзілі на два гады абмежаваньня волі за «ўхіленьне ад пакараньня» ў вясковай спэцкамэндатуры, куды раней яго скіравалі за на паўтара года за «абразу судзьдзі» падчас аднаго з судоў над ім. У час адбываньня пакараньня трымаў працяглую галадоўку, зрабіў на грудзях татуіроўку з тым самым надпісам «Лукашенко, уходи», якую прадэманстраваў у судзе.

Аляксандар Лукашэнка выслухаў гісторыю пра Рубцова ад карэспандэнта Свабоды Валера Каліноўскага падчас сустрэчы з журналістамі. Рубцова ў выніку вызвалілі перад прэзыдэнцкімі выбарамі 2015 году.

Лукашэнка пра ўчынак Рубцова: Гэта не злачынства
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:04:06 0:00

Палітуцякач Юры Рубцоў выпісаны са шпіталя: Забалела ў грудзях, а перакладчыка не было

Юры Рубцоў з жонкай у Нямеччыне пажылі ў намёце і спартзале, цяпер маюць пакой

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG