Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар абароны Раўкоў адказаў Мікалаю Статкевічу


Міністар абароны Расеі Сяргей Шайгу і міністар абароны Беларусі Андрэй Раўкоў, архіўнае фота
Міністар абароны Расеі Сяргей Шайгу і міністар абароны Беларусі Андрэй Раўкоў, архіўнае фота

Міністар абароны Беларусі Андрэй Раўкоў адказаў на зварот Мікалая Статкевіча. Палітык паведаміў, што адказ прыйшоў па электроннай пошце.

Міністар Раўкоў заяўляе, што інфармацыя аб правядзеньні сярод афіцэраў беларускай арміі апытаньня на тэму абʼяднаньня Беларусі і Расеі — вымысел.

«Падобныя апытаньні супярэчаць нацыянальным інтарэсам краіны і ніколі ва Ўзброеных Сілах не праводзіліся», — піша Раўкоў.

Таксама Раўкоў паведаміў, што «выказаныя Вамі сумненьні наконт адданасьці беларускіх афіцэраў сваёй Радзіме, беспадстаўныя. Такія сумненьні ва ўласнай арміі ня служаць справе забесьпячэньня бясьпекі сувэрэннай незалежнай Беларусі».

Міністар Раўкоў дадаў, што афіцэрскі корпус беларускай арміі адданы Беларусі і гатовы абараняць сувэрэнітэт, незалежнасьць, тэрытарыяльную цэласнасьць краіны, непахіснасьць яе канстытуцыйнага ладу «ў любых умовах абстаноўкі».

У сваім звароце да міністра абароны Мікалай Статкевіч прасіў адказаць, ці праводзілася закрытае апытаньне сярод афіцэрскага складу Ўзброеных Сіл РБ, як пра гэта паведамлялася ў СМІ, адносна абʼяднаньня Беларусі і Расеі. Нібыта па выніках гэтага апытаньня 70–80% беларускіх афіцэраў хацелі б не фармальнага, а фактычнага абʼяднаньня дзьвюх краін.

Статкевіч прасіў міністра абароны даць ацэнку такім настроям афіцэрскага складу і распавесьці пра захады дзеля патрыятычнага выхаваньня афіцэраў.

Паведамляючы пра адказ міністра абароны дзяржаўнае агенцтва БЕЛТА не назвала імя Мікалая Статкевіча, аўтара звароту.

«БЕЛТА старанна замоўчвае, хто менавіта зьвяртаўся да міністра абароны. Ну вядома ж,Статкевіч — прозьвішча табуяванае.

Гэта да пытаньня, чаму выклікаюць агіду дзяржаўныя мэдыі», — напісаў у фэйсбуку палітоляг Аляксандар Класкоўскі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG