Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп абраў адстаўнога генэрала на пасаду кіраўніка Пэнтагону


Дональд Трамп і Джэймс Мэтыс пасьля сустрэчы ў штаце Нью-Джэрзі 19 лістапада.
Дональд Трамп і Джэймс Мэтыс пасьля сустрэчы ў штаце Нью-Джэрзі 19 лістапада.

Абраны прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп вырашыў, што міністрам абароны ЗША стане адстаўны генэрал марской пяхоты Джэймс Мэтыс.

Пра гэта Трамп заявіў падчас выступу на мітынгу ў Цынцынаці. Афіцыйна кандыдатура Мэтыса будзе ўнесена на разгляд Сэнату ў панядзелак, 5 сьнежня.

Генэрал у адстаўцы Джэймс Мэтыс, вядомы ў арміі пад мянушкай Mad Dog (шалёны сабака), да 2013 году займаў пасаду начальніка Цэнтральнага камандаваньня ЗША, якое адказвае за Блізкі Ўсход і Цэнтральную Азію. Да гэтага ён камандаваў марской пяхотай падчас войнаў у Аўганістане і Іраку.

Паводле фэдэральнага закону, кіраўнік Пэнтагону не павінен знаходзіцца на дзейнай вайсковай службе на працягу сямі гадоў да прызначэньня. Мэтыс сышоў у адстаўку ў траўні 2013 году. Для таго, каб яго кандыдатура была зацьверджаная ў Сэнаце, Кангрэс павінен унесьці ў закон папраўку. Кангрэс пайшоў на такое выключэньне толькі адзін раз — у 1950 годзе, калі міністрам абароны прызначылі генэрала Джорджа Маршала.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG