Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаму на Зьезд беларусаў сьвету не пусьцілі беларусаў са Смаленшчыны?


Людзі з сымболікай «Нацыянальна-культурнай аўтаноміі Смаленскай вобласьці»
Людзі з сымболікай «Нацыянальна-культурнай аўтаноміі Смаленскай вобласьці»

На VII Зьезд беларусаў сьвету, што пачаўся ў Менску 15 ліпеня, не прапусьцілі людзей на машыне з расейскімі сьцяжкамі і сымболікай «Нацыянальна-культурнай аўтаноміі Смаленскай вобласьці». Яны заехалі на ходнік перад канфэрэнц-заляй і заміналі праходзіць дэлегатам і гасьцям зьезду.

Як патлумачылі Свабодзе арганізатары зьезду, гасьцям забаранілі ўваход, бо іхны ўдзел ня быў загадзя ўзгоднены. Яны сышлі без скандалу.

«Патрапіць на зьезд могуць дэлегаты і запрошаныя госьці. А гэтыя людзі загадзя ня выказалі жаданьня ўдзельнічаць у Зьезьдзе», — патлумачыла Свабодзе Ніна Шыдлоўская.

«Нацыянальна-культурная аўтаномія Смаленскай вобласьці» ўваходзіць у «Фэдэральную нацыянальна-культурную аўтаномію беларусаў Расеі». Тая, мяркуючы па сайце, падтрымлівае ўлады Беларусі ды іхныя ініцыятывы, не выступае зь іх крытыкай, але таксама не падтрымлівае ідэяў «русского мира».

Раней беларускія памежнікі не прапусьцілі празь мяжу Архіяпіскапа Беларускай аўтакефальнай царквы Сьвятаслава Логіна, які з украінскага боку кіраваўся на зьезд. На мяжы высьветлілася, што ён у беларуска-расейскім сьпісе людзей, якім забаронены ўезд на тэрыторыю так званай «Саюзнай дзяржавы».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG