Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Amnesty International асудзіла хімічную атаку ў Сырыі і пазыцыю Расеі ў ААН


Дзіця ў лякарні ў правінцыі Ідліб пасьля меркаванай хімічнай атакі
Дзіця ў лякарні ў правінцыі Ідліб пасьля меркаванай хімічнай атакі

Урад Сырыі выказаў «поўную пагарду» да міжнароднага права, санкцыянаваўшы ў мінулую нядзелю хімічную атаку з выкарыстаньнем хлярыну на горад Серакаб у паўночна-заходняй правінцыі Ідліб, заявілі ў міжнароднай арганізацыі Amnesty International.

Праваабаронцы падкрэсьліваюць, што на наступны дзень, у панядзелак, Рада Бясьпекі ААН не змагла «пераадолець супраціў Расеі» і прыняць унесеную ЗША рэзалюцыю, якая асуджае прымяненьне баявых атрутных рэчываў.

Сырыйскія паўстанцы між тым паведамілі, што ў аўторак узброеныя фармаваньні, саюзныя рэжыму Асада, ужылі хлёр супраць жыхароў гораду Афрына ў іншай паўночна-заходняй правінцыі — Халеб. 20 чалавек пацярпелі, зь іх сямёра знаходзяцца ў цяжкім стане.

Як заяўляе паўстанец, пасьля гібелі лётчыка Рамана Філіпава Расея ўзмацніла бамбаваньні стратэгічных камунікацый і тым самым падрыхтавала глебу для выкарыстаньня хімічнай зброі сіламі, вернымі Асаду. Паведамляецца, што расейская авіяцыя таксама наносіць удары па бальніцах у населеных пунктах, якія ўтрымлівае апазыцыя.

Сырыйскія імігранты, якія жывуць у ЗША, заклікаюць прэзыдэнта Дональда Трампа не захоўваць маўчаньне з нагоды апошніх хімічных нападаў, якія, на іх думку, заслугоўваюць прамога адказу з боку Вашынгтону.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG