Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рада Бясьпекі ААН зьбярэцца ў сувязі з ядзерным выпрабаваньнем у Паўночнай Карэі


Кіраўнік КНДР Кім Чэн Ын
Кіраўнік КНДР Кім Чэн Ын

Генэральны сакратар ААН падкрэсьліў, што Пхэньян парушае міжнародныя абавязаньні і падрывае намаганьні ў раззбраеньні.

Рада Бясьпекі ААН зьбярэцца ў панядзелак у сувязі з апошнім ядзерным выпрабаваньнем ў Паўночнай Карэі. Пасяджэньне будзе праведзена на ініцыятыву ЗША, Японіі, Вялікай Брытаніі, Францыі і Паўднёвай Карэі. Пра гэта паведаміла ў нядзелю Місія ЗША пры ААН.

Раней у нядзелю генэральны сакратар ААН Антонію Гутэрыш заявіў, што праведзенае Паўночнай Карэяй ядзернае выпрабаваньне аказвае «вельмі дэстабілізуючае ўзьдзеяньне на рэгіянальную бясьпеку» і заклікаў кіраўніцтва КНДР спыніць падобныя дзеяньні.

Пра гэта паведаміў прэс-сакратар Антонія Гутэрыша.

«Гэты акт — чарговае сурʼёзнае парушэньне міжнародных абавязаньняў КНДР, якое падрывае міжнародныя намаганьні ў нераспаўсюджваньні і раззбраеньні. Гэты акт таксама аказвае вельмі дэстабілізуючае ўзьдзеяньне на рэгіянальную бясьпеку», — заявіў прэс-сакратар кіраўніка ААН Стэфан Дзюжарык, паведамляе «Голас Амэрыкі».


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG