У паведамленьні агенцтва гаворыцца, што магутнасьць боегалоўкі можа дасягаць сотняў кілатонаў у трацілавым эквіваленце, а ўсе кампанэнты для яе вытворчасьці робяцца ў КНДР, што дазволіць краіне стварыць столькі ядзернай зброі, колькі яна захоча.
Многія заходнія экспэрты скептычна паставіліся да публікацыі, паколькі ня вераць, што КНДР сапраўды здолела авалодаць тэхналёгіямі, неабходнымі для стварэньня вадароднай бомбы. Тым ня менш паведамленьне ЦТАК ужо выклікала рэзкую рэакцыю на міжнародным узроўні.