Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін прыедзе ў Менск 30 лістапада: лідэры краінаў АДКБ пацьвердзілі ўдзел у менскім саміце

абноўлена

Уладзімір Пуцін, архіўнае фота
Уладзімір Пуцін, архіўнае фота

Лідэры краінаў арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бясьпецы (Расея, Армэнія, Беларусь, Казахстан, Кіргізстан, Таджыкістан) пацьвердзілі свой удзел у саміце АДКБ у Менску 30 лістапада, расказаў Свабодзе прэс-сакратар Сакратарыяту АДКБ Уладзімір Зайнетдзінаў.

Аднак ён не ўдакладніў парадак дня саміту: маўляў, гэтая інфармацыя будзе агучаная «крыху пазьней».

Беларусь цяпер старшынствуе ў АДКБ. Дамове сёлета споўнілася 25 гадоў. Першапачаткова ў АДКБ удзельнічалі таксама Азэрбайджан, Грузія і Ўзбэкістан, але яны пакінулі арганізацыю.

Апошні раз Аляксандар Лукашэнка бачыўся з Уладзімерам Пуціным месяц таму на саміце ў СНД і ЭАЭС у Сочы (Лукашэнка там крытыкаваў СНД), але тады яны ня мелі асабістай сустрэчы, а пагутарылі толькі «на нагах». Да таго меркавалася, што кіраўнікі Беларусі і Расеі будуць разам назіраць за вучэньнямі «Захад», але яны рабілі гэта паасобку (Лукашэнка жартаваў, што, каб назіралі разам, дык «калі снарад у адно месца — дваіх адразу ня стане»). Лукашэнка ладзіў афіцыйны візыт у Расею і афіцыйную сустрэчу з Пуціным 29-30 чэрвеня бягучага году.

Зь якімі вынікамі Лукашэнка вяртаўся з Масквы ў чэрвені

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG