Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША разгледзяць пытаньне пра санкцыі пасьля выбараў у Беларусі


Фота ©Shutterstock
Фота ©Shutterstock

ЗША возьмуць пад увагу даклад БДІПЧ АБСЭ і іншыя крыніцы, вартыя даверу, пры ўласнай ацэнцы выбараў і разглядзе пытаньня пра санкцыі гэтай восеньню.

Пра гэта заявіў Павераны ў справах ЗША ў Рэспубліцы Беларусь Робэрт Райлі, які 6 верасьня сустрэўся са старшынёй Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзіяй Ярмошынай.

Мэтай сустрэчы было абмеркаваць падрыхтоўку да парлямэнцкіх выбараў 2016 году. Амэрыканскі бок заклікаў ЦВК да «сурʼёзных рэформаў выбарчага заканадаўства і адпаведных нарматыўных актаў Беларусі».

Паводле амбасады, спадар Райлі таксама сустракаецца з прадстаўнікамі мясцовых незалежных групаў назіральнікаў і місіяй назіральнікаў БДІПЧ АБСЭ, каб даведацца пра іх ацэнку выбарчага працэсу на сёньняшні дзень. Павераны ў справах таксама кантактуе з актывістамі палітычнай апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці, каб даведацца пра іхні ўдзел у выбарчым працэсе.

«Як раней заяўлялі афіцыйныя асобы ЗША, мы заклікаем урад Беларусі зрабіць дадатковыя пазытыўныя крокі ў галіне дэмакратыі і правоў чалавека. Мы па-ранейшаму перакананыя, што такія канструктыўныя крокі будуць спрыяць умацаваньню беларускага сувэрэнітэту і незалежнасьці, якое нязьменна падтрымліваецца Злучанымі Штатамі, а таксама забясьпечаць аснову для працягу паляпшэньня адносін паміж нашымі дзьвюма краінамі», — гаворыцца ў паведамленьні на сайце амбасады ЗША ў Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG