Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алесю Чаркашыну ўсталявалі помнік на магіле пад Берасьцем


На могілках у Камяніцы Жыравецкай пад Берасьцем 27 верасьня прайшло адкрыцьцё помніка Алесю Чаркашыну — беларусу, які ваяваў у складзе Добраахвотнага ўкраінскага корпусу «Правага сэктару» пад пазыўным «Тарас» і загінуў летась у зоне АТА. Алесь быў пасьмяротна ўзнагароджаны ордэнам «Народны герой Украіны».

На адкрыцьці помніка прысутнічалі некалькі дзясяткаў чалавек, у тым ліку бацькі Міхаіла Жызьнеўскага — іншага беларуса, які загінуў ва Ўкраіне, а таксама сустаршыня БХД Павал Севярынец, праваабаронца Натальля Гарачка-Басалыга і іншыя.

«Бог з табою, ты не адзін», — напісана на адной з плітаў. Помнік складаецца з трох плітаў, якія па задуме аўтара сымбалізуюць Бога, Бацькаўшчыну і Служэньне. На помнік прыйшло больш за 4 тысячы даляраў ахвяраваньняў, але агулам трэба амаль 6 тысяч.

Пасьля ўшанаваньня памяці Алеся Чаркашына на могілках у плянах арганізатараў памінальная сустрэча і перадпрэм’ерны паказ дакумэнтальнага фільму тэлеканалу «Белсат» пра яго.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG