У масавых магілах пад Ізюмам знойдзены целы, верагодна, закатаваных вайскоўцаў Узброеных сілаў Украіны, паведаміў упаўнаважаны Вярхоўнай Рады ў правах чалавека Дзьмітро Лубінец.
«Тут я ўбачыў месца, дзе пахаваныя вайскоўцы Ўзброеных сілаў Украіны. Ёсьць факты — напрыклад, у іх былі зьвязаныя рукі — што іх катавалі і забівалі з блізкай адлегласьці», — сказаў Зьміцер Лубінец у камэнтары Радыё Свабода на месцы знойдзеных пахаваньняў.
Там жа знойдзены целы мірных жыхароў. Паводле словаў Лубінца, гэтыя людзі загінулі ў выніку расейскіх бамбаваньняў гораду падчас наступу расейскай арміі, а таксама загінулі падчас расейскай акупацыі.
Распачатая крымінальная справа, вядуцца сьледчыя дзеяньні.