Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Косаве адбыўся мастацкі пленэр у гонар Касьцюшкі


Мастацкі пленэр у гонар Касьцюшкі ў Косаве
Мастацкі пленэр у гонар Касьцюшкі ў Косаве

Дзясяткі мастакоў зь Берасьця малявалі карціны ва ўрочышчы Мерачоўшчына. Такім чынам культурна-асьветніцкая ініцыятыва «Грунт» вырашыла ўшанаваць памяць змагара за свабоду Тадэвуша Касьцюшкі.

Удзел бралі і пачаткоўцы, і знаныя мастакі. Яны малявалі краявіды родных мясьцін Касьцюшкі, яго сядзібу і палац Пуслоўскіх ХІХ стагодзьдзя.

Віктар Клімус
Віктар Клімус

Кіраўнік культурна-асьветніцкай ініцыятывы «Грунт» Віктар Клімус кажа:

«Гэта такі міні-пленэр, бо надвор’е восеньскае, халоднае, не дазваляе працаваць доўга. То бок тут робяцца ў асноўным замалёўкі, накіды, а цягам двух тыдняў мастакі будуць дапрацоўваць свае творы ў майстэрнях. Ладзім пленэр, зразумела ж, дзеля ўшанаваньня 270-х угодкаў Тадэвуша Касьцюшкі, якія адзначаюцца сёлета. Косава — мясьціны, дзе сышлася і гістарычная тэматыка, і самі пэйзажы, краявіды тут настолькі маляўнічыя, што тут ёсьць дзе разгарнуцца».

Мастак Кірыл Ляшук працаваў над пэйзажам
Мастак Кірыл Ляшук працаваў над пэйзажам

Берасьцейскі мастак Кірыл Ляшук маляваў у Косаве від на возера побач зь сядзібай Касьцюшкі:

«Бываў тут раней, але малюю ўпершыню. Падабаецца, добрая прырода, пэйзажы. Я працую, увогуле, з прыродай, хоць ёсьць і карціны „канцэптуальныя“, скажам так. Яны цяпер на выставе ў Менску».

Апроч вядомых творцаў, у пленэры ўдзельнічалі і студэнты, якія спасьцігаюць мастацтва ва ўнівэрсытэце Берасьця.

Празь некалькі тыдняў у Берасьцейскім культурным цэнтры «Грунтоўня» чакаецца выстава прац, зробленых у часе пленэру, сказаў Віктар Клімус.

Удзельнікі пленэру на радзіме Касьцюшкі
Удзельнікі пленэру на радзіме Касьцюшкі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG