1 студзеня ў Кіеве адбылося шэсьце з паходнямі ў гонар лідэра Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў Сьцяпана Бандэры. Акцыя была прымеркаваная да дня народзінаў Бандэры — 1 студзеня 1909 году. Бандэра быў адным з кіраўнікоў антысавецкага і антынямецкага нацыяналістычнага супраціўленьня ва Ўкраіне ў 1940-1950-я гады.