Жанчына моліцца каля мэмарыяльнага крыжа, усталяванага ў памяць ахвяраў выбуху 31 сьнежня 2018 году ў 10-павярховым шматкватэрным доме ў Магнітагорску. Тады загінулі 39 чалавек. Улады заявілі, што гэта выбух прыроднага газу, але ў нядаўняй справаздачы расейскіх дасьледчых журналістаў сьцьвярджаецца, што выбух быў актам тэрарызму.