У Менску пятнаццатую нядзелю запар прайшоў пратэстны марш супраць улады Аляксандра Лукашэнкі. Сёньняшні «Марш супраць фашызму», у адрозьненьне ад папярэдніх акцый пратэсту, ня меў супольнай кропкі збору — лякальныя шэсьці праходзілі адначасова ў розных раёнах Менску.
Прыхільнікі перамен працягваюць патрабаваць адстаўкі Лукашэнкі і правядзеньня новых сумленных выбараў, вызваленьня палітвязьняў, а таксама адказнасьці за зьбіваньне і катаваньне мірных дэманстрантаў.
Прыхільнікі перамен працягваюць патрабаваць адстаўкі Лукашэнкі і правядзеньня новых сумленных выбараў, вызваленьня палітвязьняў, а таксама адказнасьці за зьбіваньне і катаваньне мірных дэманстрантаў.