Новалуганскае Данецкай вобласьці амаль кожны дзень абстрэльваецца. Пасьля так званага «прызнаньня незалежнасьці» Расеяй «ДНР» і «ЛНР» сытуацыя яшчэ больш ўскладнілася. Нядаўна баевікі абстралялі сэктар паселішча, што прывяло да сьмерці чалавека. Мясцовыя кажуць, што такога не было ўжо некалькі гадоў. Цяпер тут пашкоджаныя цепласеткі, электрычныя лініі і газаправоды. Абстрэлы працягваюцца. Падрабязнасьці ў фотарэпартажы.