Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Удзельніка студэнцкіх пратэстаў у Менску судзілі пад наглядам міліцэйскага начальства


Павал Сяргей
Павал Сяргей

Судзьдзя Маскоўскага раёну Менску Тацяна Матыль адклала абвяшчэньне рашэньня у судовым працэсе над грамадзкім актывістам Паўлам Сяргеем да раніцы 23 сьнежня. Яго вінавацяць у парушэньні артыкулу Адміністрацыйнага кодэксу аб арганізацыі несанкцыянаванага масавага мерапрыемства.

Сьведкамі ў судзе выступілі два міліцыянты, якія заявілі, што Павал ішоў па вуліцы разам са студэнтамі, а таксама дапамагаў расьсьцілаць дыван перад уваходам у БДУ.

Павал заявіў, што не прызнае сябе вінаватым, бо ніякіх супрацьпраўных дзеяньняў не ўчыняў. Адвакат абвінавачанага і сам Павал Сяргей адзначылі парушэньні падчас складаньня пратаколу, які быў падрыхтаваны завочна, а таксама заявілі пра парушэньне парадку выкліку ў суд і іншыя.

Судзьдзя забараніла журналістам рабіць аўдыё- і відэазапіс падчас працэсу, а таксама выдаліла з судовай залі двух паплечнікаў Паўла, якія прыйшлі падтрымаць яго ў судзе.

Павал Сяргей не прызнае сябе вінаватым, бо ніякіх супрацьпраўных дзеяньняў не ўчыняў
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:03 0:00

Мікрафоны ў залі паседжаньняў не працавалі, і прысутныя амаль ня чулі заяваў адваката і адказаў сьведкаў-міліцыянтаў. Таксама прысутныя ня бачылі відэазапісу, які, паводле міліцыянтаў, мусіў стаць падцьверджаньнем вінаватасьці Паўла Сяргея. Пасьля прагляду відэаУдзел судзьдзя аб’явіла перапынак і паведаміла, што судовае рашэньне будзе 23 сьнежня.

Павал Сяргей сказаў карэспандэнту Свабоды, што і вулічная акцыя, і судовы працэс праходзяць у значна больш мяккай форме, чым у мінулыя гады. Ён лічыць, што гэта зьвязана зь цяперашняй пазыцыяй уладаў, якія шукаюць лепшых адносін з краінамі Эўразьвязу.

Павал Сяргей з паплечнікамі
Павал Сяргей з паплечнікамі

Тым часам цягам усяго судовага працэсу каля дзьвярэй залі паседжаньняў знаходзіліся прадстаўнікі вышэйшага міліцэйскага кіраўніцтва, пераапранутыя у цывільнае.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG