Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Супраць будоўлі шматпавярховікаў ля менскага парку Чалюскінцаў сабралі 6 тысяч подпісаў


Будоўля жылога комплексу «Парк Чалюскінцаў» у Менску
Будоўля жылога комплексу «Парк Чалюскінцаў» у Менску

На сайце Change.org ідзе збор подпісаў супраць будаўніцтва менскага жылога комплексу «Парк Чалюскінцаў». За месяц пэтыцыю падпісалі 6 тысяч чалавек.

Для параўнаньня, пэтыцыю супраць зносу менскай Асмалоўкі падпісалі 7 тысяч чалавек.

У пэтыцыі супраць комплексу «Парк Чалюскінцаў» гаворыцца пра недарэчнасьць 12-15-павярховых будынкаў побач зь дзіцячай чыгункай і праспэктам Незалежнасьці, крытыкуецца «састарэлае» архітэктурнае рашэньне. Замест жылога комплексу (які ўжо часткова пабудаваны) прапануюць збудаваць музэй для дзяцей, бо «музэяў у Менску не хапае, у адрозьненьне ад безаблічнага жытла».

Комплекс «Парк Чалюскінцаў» параўноўваюць у пэтыцыі з «домам Чыжа» каля Траецкага прадмесьця — «забівае сваім маштабам усю суседнюю забудову, не паважае архітэктурную спадчыну».

6 асноўных памылак пры стварэньні пэтыцыяў. Як зьвярнуцца да чыноўнікаў правільна

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG