Лінкі ўнівэрсальнага доступу

13 інтэрнэт-крамаў закрылі за у.а., — у тым ліку onliner.by


Belarus - Onliner.by web site screen shot with fading of ads, 27Mar2014
Belarus - Onliner.by web site screen shot with fading of ads, 27Mar2014

Міністэрства гандлю прыпыніла працу 13 інтэрнэт-крамаў. Пра гэта паведамляе БЕЛТА.

«Міністэрства гандлю як рэгулятар было б рада, што інтэрнэт-гандаль у краіне актыўна разьвіваецца. Але апошнім часам чамусьці нашы інтэрнэт-крамы раптам палічылі, што ўведзены мараторыюм на павышэнне цэн і ўвогуле заканадаўства нашай краіны іх ня тычыцца. Вядома, так не павінна быць, таму сёньня мы закрылі 13 інтэрнэт-крам. Акрамя таго, тром інтэрнэт-пляцоўкам выпісаныя папярэджаньні», — адзначыла намесьніца міністра Ірына Наркевіч.

Закрытыя інтэрнэт-крамы дапусьцілі парушэньні заканадаўства аб гандлі і абароне правоў спажыўцоў: разьмяшчалі цэны не ў беларускіх рублях, а ў валюце, не было поўнай інфармацыі аб прадаўцах, вытворцах, імпартэрах, рэквізытаў аб дзяржрэгістрацыі. Прадпісаньні вынесеныя сайтам deal.by, migom.by, kufar.by за рэкляму тавараў з указаньнем цаны ў далярах ЗША. Уладальнікі гэтых сайтаў будуць прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасьці па ч.1 арт. 12.15 КаАП Беларусі (штраф ад 3 да 7,5 мільёнаў рублёў). Праца інтэрнэт-крам, якім выне будзе адноўленая 24 сьнежня пры ўмове выкананьня выдадзеных ім прадпісаньняў.

Дамэннае імя папулярнага рэсурсу onliner.by было выключана зь беларускай дамэннай зоны — сайт цяпер недаступны, а яго кіраўніцтва не дае камэнтароў. Інтэрнэт-карыстальнікі ў «Тўітэры» у падтрымку парталу запусьцілі тэг #онлайнерживи.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG