Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адэса пасьля расейскага ракетнага ўдару. ФОТАГАЛЕРЭЯ

Расейскія вайскоўцы ў ноч на 23 ліпеня нанесьлі па Адэсе масіраваны ракетны ўдар. Выбухам пашкоджаны Спаса-Праабражэнскі катэдральны сабор, разбураныя жылыя дамы, аб'екты грамадзянскай інфраструктуры. Улады паведамляюць аб гібелі аднаго чалавека, каля 20 жыхароў горада атрымалі раненьні. Мінабароны РФ адчыталася аб ударах па абʼектах у Адэсе, «дзе рыхтаваліся тэрарыстычныя акты супраць РФ». Ведамства адмаўляе, што наносіла ўдары па Спаса-Праабражэнскім саборы ў Адэсе, па вэрсіі расейскіх вайскоўцаў, прычына разбурэньня храма – праца ўкраінскай сыстэмы СПА.


XS
SM
MD
LG