Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арганізатары «Сьвята Незалежнасьці» раскрылі «таемнага госьця» на менскім канцэрце


Менскае «Сьвята незалежнасьці» — мітынг-канцэрт 25 сакавіка ў гонар 100-й гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі — наведае магілёўскі рок-гурт Nizkiz.

Анонс гэтага выступоўцы трымалі ў сакрэце да апошняга, ні разу ня згадвалі ў папярэдніх анонсах — толькі абяцалі «сюрпрыз» 24 сакавіка.

Арганізатары называюць Nizkiz «адным з самых пэрспэктыўных» у Беларусі. Утвораны яшчэ ў 2008 годзе ў Магілёве, Nizkiz выдаў першы альбом у 2012-м, але з таго часу рэгулярна выдае плыткі (агулам ужо чатыры на расейскай і беларускай) і зьбірае ўзнагароды (толькі ў 2012-м — «Дэбют году» паводле Ultra-Music, АНТ і «Рок-профі»).

Разам з Nizkiz на сьвяце выступяць Amaroka і «Мутнаевока», Akute і Dzieciuki, Лявон Вольскі праз тэлемост і ягоная дачка Адэля ўжывую з уласнымі песьнямі і гітамі бацькі, Ігар Варашкевіч і Кася Камоцкая, «Разьбітае сэрца пацана», Пётра Клюеў і Юры Стыльскі, а таксама «Сьпеўны сход».

Бясплатна, санкцыянавана. Хто выступіць на менскім «Сьвяце незалежнасьці». АЎДЫЁ і ВІДЭА

Мітынг-канцэрт — цэнтральная падзея грамадзянскай кампаніі #БНР100 — пройдзе 25 сакавіка каля менскага Опэрнага тэатру, на Траецкай гары, ад 13 да 19 гадзінаў. Ён санкцыянаваны ўладамі, бел-чырвона-белыя сьцягі дазволеныя, надвор’е абяцаюць вясновае, але будуць міліцэйскія кардоны. Уваход вольны.

​Хадзіць па газонах, ня ныць, натхняць адзін аднаго — усе пытаньні пра Дзень Волі каля Опэрнага

«Бярыце з сабой бел-чырвона-белыя сьцягі і добры настрой»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:49 0:00

Гэта далёка не адзіная імпрэза ў Беларусі і сьвеце ў межах #БНР100. Канцэрты, мітынгі і вечарыны пройдуць у дзясятках гарадоў, па ўсёй Беларусі і па абодва бакі Атлянтычнага акіяну.

24 сакавіка ў Менску як «прадмову» да «Сьвята незалежнасьці» ладзілі мітынг-канцэрт у Кіеўскім сквэры, дзе сярод іншых выступаў Зьміцер Вайцюшкевіч. Таксама 24 сакавіка ў Менску даў бясплатны канцэрт даў Лявон Вольсківідэа тут. 600 квіткоў на канцэрт разьляцеліся за 55 хвілін.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG