Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз падтрымаў народных умельцаў Беларусі і Ўкраіны


Выстава народных умельцаў у Рагачове, 2016 год
Выстава народных умельцаў у Рагачове, 2016 год

29 тысяч эўраў вылучыў Эўразьвяз на разьвіцьцё народных рамёстваў Берасьцейшчыны, Гомельшчыны і суседніх рэгіёнаў Украіны.

Супольны праект перамог на конкурсе праграмы тэрытарыяльнай супрацы Беларусі і Ўкраіны, а ўклалі яго баранавіцкая эколяга-краязнаўчая арганізацыя «Неруш», аддзел ідэалёгіі, культуры і справаў моладзі Рагачоўскага райвыканкаму, Украінскі цэнтар інтэлектуальнага разьвіцьця і аб’яднаньне «Світло».

«Мы маем падтрымліваць рамесьнікаў рэгіёну праз набыцьцё абсталяваньня, інструмэнтаў, арганізацыю майстар-клясаў для моладзі, праз фэсты й кірмашы», — кажа каардынатар праекту з Рагачова Вераніка Шустэр.

Разьвіцьцё народных рамёстваў эўрапейцы, у прыватнасьці, Нямеччына, якая і вылучыла сродкі на супольны беларуска-ўкраінскі праект, разглядаюць як рухавік росту малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ды самазанятасьці ў сумежных грамадах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG