Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Марш недармаедаў» у Менску
«Марш недармаедаў» у Менску

«Недармаеды» прайшлі маршамі па Менску, Горадні і Магілёве. Жывая трансьляцыя

абноўлена

15 сакавіка ў Менску прайшоў другі «Марш недармаедаў» — гэтым разам дазволены. У Горадні акцыя была не дазволеная, да людзей выйшлі чыноўнікі мясцовай «вэртыкалі», але сапраўднага дыялёгу не атрымалася. Таксама адбылася недазволеная акцыя ў Магілёве. Свабода вяла жывыя тэкставыя і відэатрансьляцыі.

15 сакавіка ў Менску прайшоў другі «Марш недармаедаў» — гэтым разам дазволены. У Горадні акцыя была не дазволеная, да людзей выйшлі чыноўнікі мясцовай «вэртыкалі», але сапраўднага дыялёгу не атрымалася. Таксама адбылася недазволеная акцыя ў Магілёве. Свабода вяла жывыя тэкставыя і відэатрансьляцыі.

Горадня. ДАІ затрымала аўтамабіль журналіста Белсату Алеся Залеўскага. Пакуль ДАІшнікі ня могуць сфармуляваць прэтэнзіі. Кажуць, што затрыманьне зьвязанае з апэрацыяй "Пошук".

Пратэстоўка ў Горадні: Лукашэнка вядзе палітыку зьнішчэньня свайго народу

Людзі на акцыі ў Горадні выказваюцца пра сытуацыю ў краіне. Скандуюць «Не дэкрэту № 3. Лукашэнка, сыходзь!». Былая выхаванка дзіцячага дома: «Я справядліва зарабіла сваю пэнсію, працавала 48 гадоў. Калі першы тэрмін праўленьня Лукашэнкі прайшоў, я зразумела, што ён падмануў народ. Мне сорамна, што я маю такую пэнсію, а вы, Аляксандар Рыгоравіч, гастралюеце па ўсім сьвеце. Вы крыўдзіце нас. Вы труціце нас пальмавым алеем. Вы вядзеце палітыку зьнішчэньня нашага беларускага народа».

У Горадні — да 800 чалавек

Паводле ацэнак удзельнікаў «Маршу недармаедаў» у Горадні, у акцыі бярэ ўдзел каля 800 чалавек. Пратэстоўцы вырашылі пайсьці з парку Жылібэра да будынку гарадзкой адміністрацыі.

Горадня. «Трэба выконваць патрабаваньні народу, інакш пратэст будзе нарастаць», — кажа адзін з удзельнікаў шэсьця ў Горадні. Супрацоўнікі ДАІ забясьпечылі пераход праз вуліцу. Адзін з удзельнікаў кажа, што людзей затрымалі на працы, каб яны ня выйшлі на акцыю. Людзі прыйшлі на плошчу Леніна. Іх каля паўтысячы.

Магілёў - 500 чалавек

У Магілёве ў "Маршы недармаедаў" бяруць удзел каля 500 чалавек. Гарадзкія ўлады выставілі гукаўзмацняльнікі, празь якія трансьлююць запіс запрашэньня на асабісты прыём у магілёўскім выканкаме.

У Менску працягваецца шэсьце, у якім бяруць удзел каля трох тысяч чалавек. Дэманстранты пераходзяць вуліцы паводле сьвятлафораў.

Марына: «Я ўпершыню выйшла на акцыю, каб падтрымаць выступы супраць неразумных дэкрэтаў і ўказаў, каб падтрымаць журналістаў. Я зьвяртаюся да дэпутатаў, каб яны адказалі, як яны ставяцца да дэкрэту № 3? Я хачу парлямэнцкую рэспубліку».

Менск
Менск

Горадня. Намесьніца старшыні Гарадзенскага гарвыканкаму Кулеша выйшла да пратэстоўцаў. Яна запрасіла ўдзельнікаў у залю гарвыканкаму. «Я прашу выдзеліць групу прадстаўнікоў, — кажа Кулеша. — Увесь горад ня пройдзе. Вы просіце дыялёгу, мы гатовыя. Давайце пройдзем у актавую залю». Адзін з удзельнікаў кажа, што гарадзкія ўлады забаранілі ім акцыю, удзельнікаў арыштавалі. Пратэстоўцы не пагаджаюцца ісьці ў актавую залю гарвыканкаму.


«У людзей многа набалела», кажуць пратэстоўцы.

У Менску завяршаецца шэсьце на скрыжаваньні вуліц Сурганава і Багдановіча.

У Горадні чыноўнікі запрасілі пратэстоўцаў у залю, тыя адмовіліся

Намесьніца старшыні гарадзенскага гарвыканкаму Зоя Кулеша выйшла да пратэстоўцаў на пл. Леніна і паведаміла, што старшыня выканкаму Мечыслаў Гой чакае людзей у будынку выканкаму.

Пратэстоўцы ўказалі на тое, што ў актавай залі зьмесьціцца толькі 250 чалавек, а на плошчы ў чатыры разы болей.

«Падыміце рукі, хто застаўся без работы», — запатрабавала Кулеша.

У адказ розныя галасы агучылі, што праблема нашмат болей, чым «дармаедзтва».

Дзяніс Садоўскі заклікаў прыйсьці на акцыю 25 сакавіка ў Менску.

У Горадні працягваецца спрэчка пратэстоўцаў з прадстаўнікамі адміністрацыі. Людзі скандуюць «Ганьба!».

Акцыя ў Магілёве скончылася, пратэстоўцы не захацелі размаўляць з дэпутатам Марзалюком

«Марш недармаедаў» у Магілёве сабраў блізу 500 чалавек, хоць яго асноўныя арганізатары арыштаваныя. Людзі сабраліся каля будынка № 29 на вуліцы Ленінскай і прайшлі да кінатэатра «Радзіма», які знаходзіцца на гэтай жа вуліцы.

Да пратэстоўцаў выходзіў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк, якім сказаў, што «ўлады ўлічылі памылкі што да дэкрэту № 3 і спрабуюць іх выправіць». На гэта пратэстоўцы адказалі споклічамі: «Ганьба!» і «Сыходзь!».

Удзельнікі акцыі адзначаюць, што прычына іх незадаволенасьці ня толькі дэкрэт «пра дармаедаў», але цэлы шэраг іншых праблем, выкліканых эканамічным станам у краіне.

Ігар Марзалюк
Ігар Марзалюк

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG