Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Марш недармаедаў» у Менску
«Марш недармаедаў» у Менску

«Недармаеды» прайшлі маршамі па Менску, Горадні і Магілёве. Жывая трансьляцыя

абноўлена

15 сакавіка ў Менску прайшоў другі «Марш недармаедаў» — гэтым разам дазволены. У Горадні акцыя была не дазволеная, да людзей выйшлі чыноўнікі мясцовай «вэртыкалі», але сапраўднага дыялёгу не атрымалася. Таксама адбылася недазволеная акцыя ў Магілёве. Свабода вяла жывыя тэкставыя і відэатрансьляцыі.

15 сакавіка ў Менску прайшоў другі «Марш недармаедаў» — гэтым разам дазволены. У Горадні акцыя была не дазволеная, да людзей выйшлі чыноўнікі мясцовай «вэртыкалі», але сапраўднага дыялёгу не атрымалася. Таксама адбылася недазволеная акцыя ў Магілёве. Свабода вяла жывыя тэкставыя і відэатрансьляцыі.

Спроба затрыманьня арахістаў

У Магілёве затрыманыя ўдзельнікі «Маршу недармаедаў». Вядомыя імёны

Пасьля сканчэньня акцыі ў Магілёве затрымалі як мінімум траіх удзельнікаў: Дзьмітрый Люнтаў, Алена Кісель і Канстанцін Чарноў. Супрацоўнікі праваахоўных органаў пасадзілі іх у міліцэйскае аўта. Іншыя пратэстоўцы перагарадзілі дарогу і не даюць машыне ехаць. Такім чынам яны спрабуюць перашкодзіць затрыманьню.

Сябра праваабарончага цэнтру «Вясна» Наста Лойка паведаміла карэспандэнту Свабоды, што ў Менску пасьля дазволенага ўладамі «Маршу недармаедаў» былі затрыманыя анархісты.

«Ёсьць інфармацыя, што іх затрымалі, і ёсьць відэа. Супрацоўнікі міліцыі распылілі газ падчас затрыманьня ў тралейбусе. Таксама піша актывіст руху „За свабоду“ Пётар Маркелаў, што яго затрымалі, калі ён суправаджаў анархістаў». Пётар Маркелаў паведаміў праз тэлефон, што разам зь ім у пастарунку 30-35 чалавек.

«Марш недармаедаў» у Горадні. Выніковы фотарэпартаж

У Віцебску «Маршу недармаедаў» не было, а затрыманыя — былі

Сілавыя структуры зрабілі ўсё, каб віцебскія актывісты ня трапілі на акцыю, яшчэ на пачатку сакавіка анансаваную «Радай дэмакратычных арганізацый і неабыякавых грамадзян Віцебску». З арганізацыяй маршу пратэсту нешта не атрымалася. У горадзе напярэдадні не было заўважана ні абвестак, ні запрашэньняў. Аднак актывісты апынуліся пад звышпільнай увагай.

далей

У Горадні пасьля мітынгу затрымалі Аляксандра Лаўрэцьева

Лаўрэнцьеў быў адным з актыўных удзельнікаў мітынгу. Ён дастаў на плошчы Леніна мэгафон, прамаўляў сам і даваў слова ахвотным.

Паводле праваабаронцаў, Лаўрэнцьеў патэлефанаваў, калі яго везьлі ўжо ў міліцэйскай машыне ў пастарунак. Адзінае, што ён пасьпеў сказаць, — што затрымалі яго па падазрэньні ў крадзяжы сумачкі. Ягоны тэлефон не адказвае.

«Марш недармаедаў» у Менску. Выніковы фотарэпартаж

XS
SM
MD
LG