Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Марш недармаедаў» у Менску
«Марш недармаедаў» у Менску

«Недармаеды» прайшлі маршамі па Менску, Горадні і Магілёве. Жывая трансьляцыя

абноўлена

15 сакавіка ў Менску прайшоў другі «Марш недармаедаў» — гэтым разам дазволены. У Горадні акцыя была не дазволеная, да людзей выйшлі чыноўнікі мясцовай «вэртыкалі», але сапраўднага дыялёгу не атрымалася. Таксама адбылася недазволеная акцыя ў Магілёве. Свабода вяла жывыя тэкставыя і відэатрансьляцыі.

15 сакавіка ў Менску прайшоў другі «Марш недармаедаў» — гэтым разам дазволены. У Горадні акцыя была не дазволеная, да людзей выйшлі чыноўнікі мясцовай «вэртыкалі», але сапраўднага дыялёгу не атрымалася. Таксама адбылася недазволеная акцыя ў Магілёве. Свабода вяла жывыя тэкставыя і відэатрансьляцыі.

Лідэр партыі «Справядлівы сьвет» Сяргей Калякін:

«Людзкія пратэсты зьвязаныя ня толькі з дэкрэтам. Праблема ў тым, што жыць стала невыносна. Людзі патрабуюць, каб улада хоць нешта рабіла. Пра дэкрэт трэба забыцца. А сацыяльныя пратэсты будуць нарастаць. Улада загнала ў вугал краіну і людзей. З дапамогай арыштаў сытуацыю ня вырашыць».

Удзельнікі трымаюць бел-чырвона-белыя сьцягі. Сабралося каля дзьвюх тысяч людзей.

Анархісты бʼюць у барабаны.
Удзельнікі скандуюць «Сыходзь!»

Сяргей Калякін: Дэкрэт будзе выкарыстоўвацца супраць канкрэтных людзей

Старшыня партыі «Справядлівы сьвет» Сяргей Калякін на «Маршы недармаедаў» выказаў свае стаўленьне да пратэстаў і да дэкрэту № 3:

«Магчыма, уладам выгадна справакаваць беспарадкі, каб сілавым спосабам задушыць акцыю. Дэкрэт будзе выкарыстоўвацца як інструмэнт палітычнага ціску на канкрэтных людзей. Я ня бачу, як дзяржава можа вырашыць сацыяльныя праблемы людзей».

«Трэба дамагчыся адмены дэкрэту № 3», – кажа адна з удзельніц акцыі.

«Колькі каштуе беларусу прэзыдэнт?», «Хто сапраўдны дармаед? — Той, хто выдумаў дэкрэт», «Народу — работу, уладу — пад кантроль!», — трымаюць плякаты ўдзельнікі акцыі.

«Абяцаў адвесьці ад прорвы, а давёў народ да ручкі», — кажа адзін з удзельнікаў.

Неўзабаве пачнецца шэсьце.

Паводле карэспандэнта Радыё Свабода, на акцыі «Марш недармаедаў» у Менску 3-4 тысячы чалавек.

Пачалося шэсьце. Каля трох тысяч удзельнікаў, шмат новых людзей. Скандуюць «Не дэкрэту № 3. Лукашэнка, сыходзь».

Горадня. Сабралася некалькі соцень чалавек. Раздалі бел-чырвона-белыя стужкі.

Магілёў - каля 300 чалавек

У цэнтры Магілёву на вуліцы ленінскай на акцыю „недармаедаў“ сабралося каля трох соцен чалавек.

Менск

У Менску працягваецца шэсьце па вуліцы Сурганава. Людзі скандуюць «Свабоду!» Нясуць расьцяжку «Мы не дармаеды».

Магілёў

Горадня

«​Патрэбныя чэсныя выбары»​

«Мы прыйшлі, каб нас пачуў прэзыдэнт», — кажа ўдзельніца менскага шэсьця з Бабруйску. «Трэба не замарожваць дэкрэт, а гнаць іх! Патрэбныя чэсныя выбары», — кажа ўдзельнік з Ваўкавыску.

Нехта нясе перавернуты дагары партрэт Лукашэнкі.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG