Магілёў - каля 300 чалавек
У цэнтры Магілёву на вуліцы ленінскай на акцыю „недармаедаў“ сабралося каля трох соцен чалавек.
Горадня. Сабралася некалькі соцень чалавек. Раздалі бел-чырвона-белыя стужкі.
Пачалося шэсьце. Каля трох тысяч удзельнікаў, шмат новых людзей. Скандуюць «Не дэкрэту № 3. Лукашэнка, сыходзь».
Паводле карэспандэнта Радыё Свабода, на акцыі «Марш недармаедаў» у Менску 3-4 тысячы чалавек.
«Трэба дамагчыся адмены дэкрэту № 3», – кажа адна з удзельніц акцыі.
«Колькі каштуе беларусу прэзыдэнт?», «Хто сапраўдны дармаед? — Той, хто выдумаў дэкрэт», «Народу — работу, уладу — пад кантроль!», — трымаюць плякаты ўдзельнікі акцыі.
«Абяцаў адвесьці ад прорвы, а давёў народ да ручкі», — кажа адзін з удзельнікаў.
Неўзабаве пачнецца шэсьце.
Сяргей Калякін: Дэкрэт будзе выкарыстоўвацца супраць канкрэтных людзей
Старшыня партыі «Справядлівы сьвет» Сяргей Калякін на «Маршы недармаедаў» выказаў свае стаўленьне да пратэстаў і да дэкрэту № 3:
«Магчыма, уладам выгадна справакаваць беспарадкі, каб сілавым спосабам задушыць акцыю. Дэкрэт будзе выкарыстоўвацца як інструмэнт палітычнага ціску на канкрэтных людзей. Я ня бачу, як дзяржава можа вырашыць сацыяльныя праблемы людзей».
Анархісты бʼюць у барабаны.
Удзельнікі скандуюць «Сыходзь!»
Удзельнікі трымаюць бел-чырвона-белыя сьцягі. Сабралося каля дзьвюх тысяч людзей.
Лідэр партыі «Справядлівы сьвет» Сяргей Калякін:
«Людзкія пратэсты зьвязаныя ня толькі з дэкрэтам. Праблема ў тым, што жыць стала невыносна. Людзі патрабуюць, каб улада хоць нешта рабіла. Пра дэкрэт трэба забыцца. А сацыяльныя пратэсты будуць нарастаць. Улада загнала ў вугал краіну і людзей. З дапамогай арыштаў сытуацыю ня вырашыць».
Дэпутатка ад АГП Ганна Канапацкая, як і абяцала, прыйшла на марш. Са зламанай нагой, на мыліцах. #дармаеды https://t.co/W6g7M4CARx
— Жывая Свабода (@svabodalive) 15.3.2017
Удзельнікі скандуюць «Жыве Беларусь!»
Юры Міляшкевіч зачытаў рэзалюцыю, народ на маршы за. Заўтра нясуць у адміністрацыю Лукашэнкі Тым часам народу і пля… https://t.co/HzHbBcRP1Q
— Жывая Свабода (@svabodalive) 15.3.2017
Станцыя мэтро «Акадэмія навук» перакрытая. Арганізатары просяць не паддавацца на правакацыі.
Здымачная група АНТ шукае кропку, дзе запісаць рэпартаж. Пайшлі ЗА кінатэатар. А людзе перад ім. #дармаеды https://t.co/3UOg5dFPTA
— Жывая Свабода (@svabodalive) 15.3.2017
Зачытваецца рэзалюцыя «Маршу недармаедаў»:
Дэкрэт № 3 не адпавядае Канстытуцыі. Патрабуем адмяніць дэкрэт № 3 і вярнуць незаконна спагнаныя зборы. Вызваліць затрыманых і спыніць рэпрэсіі. Прыняць новы эканамічны курс. Адмяніць кантрактную сыстэму. Адмяніць указ № 222. Унесьці зьмены ў Выбарчы кодэкс. Упаўнаважваем перадаць гэтую рэзалюцыю ўладам 16 сакавіка. Калі патрабаваньні ня будуць выкананыя, запатрабуем адстаўкі Лукашэнкі і ягонага ўраду.
Людзей, сьцягоў, плякатаў і "людзей у цывільным" усё больш. Зьявіліся камуністы (пры іх за дармаедзтва была адказна… https://t.co/3DXAlCIPtV
— Жывая Свабода (@svabodalive) 15.3.2017
Дзяніс Садоўскі: Больш за 120 чалавек рэпрэсаваныя за акцыі "недармаедаў"
«Дзякую тым, хто першы раз выйшаў на акцыю пратэсту. Разам — мы сіла! Больш за 120 чалавек арыштаваныя ці аштрафаваныя за ўдзел у акцыях „недармаедаў“. Свабоду палітвязьням!
Улады завялі нашу краіну ў тупік — палітычны і эканамічны. Яны прыдумалі новыя законы, каб абіраць людзей да ніткі. Не дэкрэту № 3! Лукашэнка, сыходзь!».