На мітынг прыйшлі Тацяна Караткевіч і Андрэй Дзьмітрыеў з паплечнікамі з "Гавары праўду"… і труной для дэкрэту… https://t.co/RtKQXWUquf
— Жывая Свабода (@svabodalive) 15.3.2017
Ганна Канапацкая: Затрыманьне Лябедзькі незаконнае
Дэпутатка Ганна Канапацкая, якая прыйшла на акцыю на мыліцах, кажа, што яе палохае, што шмат аўтазакаў і супрацоўнікаў міліцыі. Бо акцыя дазволеная. Дэкрэт № 3 павінен быць адменены. Затрыманьне Анатоля Лябедзькі ў Маладэчне яна назвала процізаконным.
Зьявіліся такія людзі на маршы. Кажуць, не НОД, а мужчына са сьцягам — з Паўночнага флёту вярнуўся0_о Але беларускі… https://t.co/hu7ifUUd99
— Жывая Свабода (@svabodalive) 15.3.2017
Ірына Вештард: Акцыя будзе мірнай
Ірына Вештард: «Чалавек мае права выказаць свой пратэст, што жыцьцё з кожным днём пагаршаецца. Ня трэба змагацца зь беспрацоўнымі. Акцыя мае і палітычную скіраванасьць: «Мы абавязаныя патрабаваць, каб тых, каго несправядліва арыштавалі, вызвалілі».
Адзін з заяўнікаў акцыі Дзяніс Садоўскі кажа, што мітынгу ня будзе. Некалькі выступаў будуць тут, на месцы збору, будзе прынятая рэзалюцыя. А потым — шэсьце да «Макдональдса».
Перад маршам выдаюць рэзалюцыю: дэкрэт адм яніць, затрыманых адпусьціць, эканоміку рэфармаваць, сумленныя выбары пр… https://t.co/awLYP9AkWS
— Жывая Свабода (@svabodalive) 15.3.2017
Арганізатары кажуць, што на Бангалор удзельнікі акцыі ня пойдуць, шэсьце скончыцца каля «Макдональдса» на вуліцы Сурганава. Спадзяюцца, што ўсё будзе мірна і спакойна.
Падчас акцыяў пратэсту могуць блякаваць сайты незалежных СМІ, могуць быць перабоі ў працы мабільных сетак. Як не застацца без навінаў і сувязі, чытайце тут.
Сёньня «Маршы недармаедаў» у Менску, Горадні і Магілёве
15 сакавіка ў Менску дазволены другі «Марш недармаедаў». Збор абвешчаны ў 17.30 каля Акадэміі навук, затым заплянаванае шэсьце ў бок плошчы Бангалор.
У Горадні акцыя не дазволеная, плянуецца мітынг а 18-й у парку Жылібэра.
Таксама не дазволеная акцыя ў Магілёве, анансаваная на 18-ю гадзіну каля дому на вул. Ленінскай, 29.
Свабода будзе весьці жывыя тэкставыя і відэатрансьляцыі.
У дварах каля Акадэміі навук - больш за 10 аўтазакаў
Каля менскага "Кастрычніка" дзясяткі міліцыянтаў і "людзей у цывільным", прынамсі два аўтазакі, сапёры, хуткая і бу… https://t.co/w6gCmWm69d
— Жывая Свабода (@svabodalive) 15.3.2017