Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Беларусі выступае за ўзаемнае прызнаньне візаў, а не за агульную візу з Расеяй


Старшыня Савету Фэдэрацыі Расеі Валянціна Мацьвіенка заклікала паскорыць увядзеньне агульнай візы так званай саюзнай дзяржавы Расеі і Беларусі.

Гэта ініцыятыва Расеі. На думку спадарыні Мацьвіенкі, гэта павысіць турыстычны паток у абедзьве краіны; асабліва ж гэта важна дзеля таго, каб прасоўваць на міжнародных рынках сумесныя маршруты, зьвязаныя з гісторыяй Вялікай Айчыннай вайны, цікавыя гістарычныя і культурныя маршруты.

Начальнік упраўленьня інфармацыі Міністэрства замежных спраў Беларусі Дзьмітры Мірончык выказаў Свабодзе афіцыйную пазыцыю беларускага боку — Беларусь вылучае праект аб узаемным прызнаньні візаў:

«У Беларусі беражліва захоўваецца шмат славутасьцяў, зьвязаных з гісторыяй Вялікай Айчыннай вайны, а таксама іншых цікавых аб’ектаў, вартых легчы ў аснову сумесных гісторыка-культурных маршрутаў.

Мы прытрымліваемся мэты стымуляваньня ўязнога турызму, нарошчваньня турыстычных патокаў. Праца па яе дасягненьні вядзецца адначасова па некалькіх кірунках. У прыватнасьці, з нашымі расейскімі партнэрамі мы цяпер вылучаем праект пагадненьня аб узаемным прызнаньні візаў

Прызнаньне расейскім бокам візаў, выдадзеных замежным турыстам Рэспублікай Беларусь, і наадварот, можа стаць значным крокам насустрач чаканьням нашых замежных гасьцей. Пры гэтым адзначу, што мы ў любым выпадку ставім на першае месца пытаньні бясьпекі, а таксама інтарэсы беларускіх грамадзян, якія выяжджаюць за мяжу».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG