Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турэччына адмяніла візы для Эўразьвязу і спадзяецца на тое ж у адказ


Турэччына адмяніла візы для ўсіх 28 краін Эўразьвязу. Пра гэта заявіў сёньня на прэс-канфэрэнцыі ў Бруселі афіцыйны прадстаўнік Эўракамісіі Маргарыціс Схінас.

«Турэцкі ўрад ўчора выканаў яшчэ адну важную ўмову, якая дазваляе ўезд бязь віз на тэрыторыю Турэччыны ўсім грамадзянам усіх 28 краін ЭЗ. Я паўтараю: ўсіх 28 краін ЭЗ », - сказаў ён.

Раней СМІ паведамлялі, што Турэччына адмяніла уязныя візы для грэкаў-кіпрыётаў, аднак гэта рашэньне не азначае афіцыйнага прызнаньня Кіпру Анкарой. Рашэньне аб адмене турэцкіх віз ўступіць у сілу пасьля таго, як краіны Шэнгенскай зоны адменяць візы для турэцкіх грамадзян. Для гэтага Анкара павінна выканаць умовы супольнасьці, адной зь якіх зьяўляецца прызнаньне легітымнасьці ўраду Кіпру.

Учора стала вядома, што цалкам Эўразьвяз высунуў Турэччыне 72 папярэднія ўмовы адмены візавага рэжыму для яе грамадзян. Многія зь іх Анкара яшчэ ня выканала.

Чакаецца, што заўтра Эўракамісія выступіць з прапановамі, як далей рэалізоўваць міграцыйную дамову Эўразьвязу з Анкарой, паводле якой Турэччына павінна прымаць назад усіх незаконных мігрантаў, якія ўедуць зь яе тэрыторыі ў Грэцыю — у абмен на фінансавую дапамогу, шэраг палітычных ільгот, у тым ліку лібэралізацыю візавага рэжыму.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG