Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мужчына, які падпаліў сябе на Кастрычніцкай плошчы, памёр у шпіталі


Кастрычніцкая плошча, архіўнае фота
Кастрычніцкая плошча, архіўнае фота

«Пацярпелы памёр у бальніцы 22 траўня. Аднак праверка па гэтым факце яшчэ працягваецца, таму вынікі мы агучым пазьней», — паведаміў парталу tut.by афіцыйны прадстаўнік Сьледчага камітэта па Менску Аляксандар Герасімаў.

Мужчына пайшоў на самападпал праз тое, што яму абмежавалі сустрэчы зь дзіцем пасьля разводу.

Увечары 28 красавіка на Кастрычніцкай плошчы ў Менску мужчына падпаліў сябе, але супрацоўнікі АМАПу хутка згасілі агонь. Пацярпелага зьмясьцілі ў апёкавую рэанімацыю лякарні хуткай дапамогі.

56-гадовы мужчына быў у роспачы: пасьля разводу яму абмежавалі сустрэчы зь дзіцем. Каля 10 гадоў ён быў жанаты, пазьней пара разьвялася. Суд вызначыў пэрыядычнасьць сустрэч бацькі зь дзіцем, але іх колькасьцю мужчына застаўся незадаволены. Мужчына абскардзіў гэта ў Вярхоўным судзе, але рашэньне засталося ранейшым. Пасьля гэтага мянчук спрабаваў дамагчыся свайго, зьвяртаючыся ў Адміністрацыю прэзыдэнта, але і тут безвынікова.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG