Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінспорту выдзеліла Гуркову грошы на чэмпіянат у Швэцыі


Віталь Гуркоў
Віталь Гуркоў

Калі стала вядома, што Гуркоў можа ня трапіць на чэмпіянат, яму за лічаныя гадзіны сабралі 68 мільёнаў рублёў. Спартовец ад грошай адмаўляўся, цяпер жа само Мінспорту знайшло фінансаваньне.

Беларускі кікбаксёр і шматразовы чэмпіён сьвету Віталь Гуркоў паведаміў «Нашай Ніве», што Міністэрства спорту апэратыўна знайшло грошы на ягоную паездку на чэмпіянат сьвету па муай-тай у швэдзкім Ёнчопінгу пасьля гісторыі з рэкордна хуткім «народным» зборам грошай.

«Я на зборах, усё нармальна, ідзе падрыхтоўка, на чэмпіянат еду! — сказаў Гуркоў. — Атмасфэра тут выдатная, усе займаюцца сваёй справай і ня згадваюць ніякіх былых канфліктаў. Задача стаіць — быць маналітнай камандай і перамагаць».

Раней Гуркоў казаў, што меў праблемы пасьля зьмены старшыні Фэдэрацыі муай-тай і кікбоксінгу, але сам сышоў зь Мінспорту, бо ня мог спалучаць працу там і дзейнасьць у музычным гурце Brutto. Праз тое, што Гуркоў ня значыўся на стаўцы ў міністэрстве, на ягоную паездку на чэмпіянат нібыта не маглі знайсьці сродкі — Гуркоў пытаўся, ці не давядзецца гурту ставіць на канцэртах скрынку «Гуркову на чэмпіянат».

Пасьля заявы Гуркова мэнэджэр гурту Brutto Антон Азізбэкян распачаў збор сродкаў на паездку на сайце Talaka.by. 68 мільёнаў сабралі за некалькі гадзін, але Гуркоў адмовіўся ад грошай, сказаўшы, што іх зьбіралі не зь ягонай ініцыятывы — і лепей перадаць іх у дзіцячы дом.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG