Гістарычны дакумэнт быў прыняты ў такім выглядзе:
- „РАШЭННЕ МІНСКАГА ГАРАДСКОГА САВЕТА НАРОДНЫХ ДЭПУТАТАЎ 5 верасня 1991 г. № 167
- АБ ГЕРБЕ г. МIНСКА I АБ ВЯРТАННI ГОРАДУ ЯГО ГIСТАРЫЧНАЙ НАЗВЫ МЕНСК
- Зыходзячы з неабходнасцi аднаўлення гiстарычнай справядлiвасцi i з нагоды 400-годдзя надання месту Менску герба, Мiнгарсавет лiчыць неабходным вярнуць гораду яго спрадвечнае гiстарычнае найменне — Менск — i пацвердзiць герб, нададзены яму 12 студзеня 1591 г.
- Згодна з названым вышэй сесiя Мiнгарсавета прымае рашэнне:
- 1. Пацвердзiць герб, нададзены гораду 12 студзеня 1591 г. у вынiку атрымання Магдэбургскага права ў 1499 г.
- 2. Звярнуцца ў ВС БССР з прапановай адмянiць рашэнне 2-й сесii ВС БССР I склiкання ад 29 лiпеня 1939 г., згодна з якiм горад Менск быў перайменаваны ў Мiнск.
- Старшыня А. ГЕРАСIМЕНКА“
Такім чынам паўнамоцныя прадстаўнікі жыхароў гораду выказалі іхную волю. Але рашэньне мусіў зацьвердзіць Вярхоўны Савет. І там не хапіла 31 голасу.
Вось падборка публікацыяў і мультымэдыя на тэму назвы(-аў) сталіцы.
Паходжаньне назвы Менск і гісторыя яе замены на „Мінск“
Што ведаюць пра назвы гораду і як ставяцца да іх жыхары сталіцы? Вулічнае апытаньне
Як называць жыхара і жыхарку Менску?