Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінэнэрга ня хоча бачыць незалежных журналістаў на пляцоўцы АЭС


Маладэчанская філія Беларускай асацыяцыі журналістаў атрымала адмову зь Міністэрства энэргетыкі з просьбай арганізаваць прэс-тур на будучую «Беларускую АЭС» у Астраўцы.

У ведамстве ўдакладнілі, што «бліжэйшым часам правядзеньне прэс-тураў на будаўнічую пляцоўку беларускай АЭС для журналістаў не плянуецца». У складзе журналісцкага дэсанту спрабаваў акрэдытавацца і карэспандэнт Свабоды.

Разам з тым міністэрства запрасіла журналістаў узяць удзел у міжнароднай выставе і канфэрэнцыі «Атамэкспа-Беларусь 2015», якая пройдзе ў Менску 22–24 красавіка.

Вядома, што прадстаўнікі афіцыйных СМІ рэгулярна наведваюць ня толькі Астравецкую пляцоўку, але і расейскія атамныя аб’екты, а таксама прадпрыемствы, якія вырабляюць абсталяваньне для першай беларускай АЭС.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG