Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міхаіла Жамчужнага сабраліся перавесьці на 3 гады ў турму


Міхаіл Жамчужны, архіўнае фота
Міхаіл Жамчужны, архіўнае фота

Адміністрацыя папраўчай калёніі № 14 у Навасадах вырашыла накіраваць у суд матэрыялы аб зьмене рэжыму ўтрыманьня на турэмны для Міхаіла Жамчужнага, асуджанага ў ліпені 2015 году на 6 з паловай год пазбаўленьня волі ў калёніі строгага рэжыму, піша «Вясна».

Як тлумачыць Свабодзе праваабаронца Тацяна Равяка, гэта значыць, што яго могуць перавесьці з калёніі ў турму (чым адрозьніваецца калёнія строгага рэжыму ад турмы, чытайце тут) на частку прысуджанага тэрміну, зь якога ён адбыў у калёніі строгага рэжыму 1,5 года. Равяка кажа, што ня можа згадаць, каб у падобных выпадках суд не прымаў прапанову адміністрацыі калёніі.

У лісьце да Равякі Жамчужны напісаў:

«Сёньня нечакана, без усялякіх прычын мяне выклікалі на камісію з 20 чалавек і абвясьцілі, што за 5 парушэньняў, ШЫЗА і ПКТ мяне накіроўваюць у турму на 3 гады. Дакумэнты накіроўваюцца ў суд Барысаўскага раёну. Думаю, што гэта рэакцыя на публікацыю ў інтэрнэце пра маю касацыйную скаргу на першае парушэньне... Мой адрас можа зьмяніцца ў бліжэйшыя 2-3 тыдні».

Кіраўніцтва калёніі тым часам дагэтуль перашкаджае адвакату бараніць Жамчужнага ў судах, адмаўляецца завяраць даверанасьць.

Жамчужнага пасадзілі за наўмыснае раскрыцьцё зьвестак, якія зьмяшчаюць службовую таямніцу, незаконнае набыцьцё сродкаў для сакрэтнага атрыманьня інфармацыі, якая складае службовую таямніцу, а таксама даваньне хабару. Праваабаронцы патрабуюць спыніць перасьлед Міхаіла Жамчужнага, накіроўвалі скаргі ў МУС і Генпракурору. Яго прызналі палітвязьнем. Лічыцца, што ён стаў ахвярай правакацыі КДБ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG