Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямецкі дэпутат Мануэль Сарацын запатрабаваў вызваленьня Мікалая Дзядка


Мікалай Дзядок
Мікалай Дзядок

Дэпутат нямецкага Бундэстага Мануэль Сарацын узяў «шэфства» над палітвязьнем Мікалаем Дзядком. Ён заклікаў «неадкладна і безумоўна» вызваліць Мікалая Дзядка.

«Я вельмі занепакоены неабгрунтаваным прымяненьнем артыкула 411 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь. Гэты артыкул — „злоснае непадпарадкаваньне адміністрацыі папраўчай установы“ — выкарыстоўваецца, як і ў справе Мікалая Дзядка, дзеля легалізацыі жорсткага і зьневажальнага абыходжаньня з палітычнымі зьняволенымі ў беларускіх турмах», — цытуе нямецкага дэпутата сайт праваабарончай арганізацыі Libereco.

Кампанія ў падтрымку палітзьняволеных у Беларусі ініцыяваная швайцарска-нямецкай праваабарончай арганізацыяй Libereco — Партнэрства па правах чалавека для падтрымкі зьняволеных і іх сем’яў.

Мікалай Дзядок адбывае пакараньне ў папраўчай калёніі № 9 у Горках (Магілёўская вобласьць).

27 траўня 2011 году актывіста беларускага руху анархістаў Мікалая Дзядка асудзілі на чатыры з паловай гады пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму. У лютым 2015 году суд працягнуў яго зьняволеньне яшчэ на адзін год па новай крымінальнай справе — «злоснае непадпарадкаваньне патрабаваньням адміністрацыі папраўчай установы».

Дзядка трымалі ў адзіночнай камэры, ня раз у невыносных умовах.

У траўні гэтага году дэпутатка нямецкага Бундэстагу Марылюіза Бэк запатрабавала неадкладна вызваліць палітвязьня Ігара Аліневіча, які адбывае пакараньне ў калёніі «Віцьба-3». Яна ўзяла шэфства над Ігарам Аліневічам у межах кампаніі, распачатай Libereco дзеля палітзьняволеных у Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG