Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітвязьня Мікалая Дзядка кінулі ў ШІЗА


Мікалай Дзядок
Мікалай Дзядок

10 чэрвеня Мікалая Дзядка пакаралі дзесяцьцю суткамі штрафнога ізалятару за адмову ад працы.

Пра гэта паведаміў бацька палітвязьня Аляксандар Дзядок.

Сёньня Мікалая Дзядка ў калёніі наведала адвакат. Дзядок расказаў ёй, што адмовіўся працаваць, бо ўмовы працы былі «зьдзеклівымі». Адміністрацыя папраўчай установы зьмясьціла яго ў ШІЗА да 19 чэрвеня.

«Яму прапанавалі працаваць за 5 тысяч беларускіх рублёў у дзень пры досыць жорсткай норме, — сказаў БелаПАН Аляксандар Дзядок. — Ён сказаў адвакату, што напісаў заяву, каб яму далі працу, якая адпавядае яго кваліфікацыі, адукацыі, з нармальнай аплатай і датрыманьнем Працоўнага кодэксу».

Адвакат перадала родным Мікалая, што ў цэлым ён «выглядае нядрэнна», раны на руках і жываце гояцца.

Мікалай Дзядок адбывае пакараньне ў папраўчай калёніі № 9 у Горках (Магілёўская вобласьць).

Яго перавялі ў горацкую калёнію 12 траўня, а ўжо на наступны дзень ён быў зьмешчаны на пяць сутак у ШІЗА. 19 траўня яго зноў вярнулі ў штрафны ізалятар, дзе ён пакутаваў ад холаду і прасіў перавесьці яго ў іншую камэру, але безвынікова. 20 траўня, каб прыцягнуць увагу дзяжурных па ШІЗА, малады чалавек парэзаў сабе рукі і жывот. Палітвязьня зьмясьцілі ў мэдчастку, але пасьля першай мэддапамогі вярнулі ў халоднае памяшканьне ізалятара, дзе ён прабыў да 26 траўня. Затым Дзядка перавялі ў атрад і накіравалі на працу. Ён адмовіўся, і 2 чэрвеня яго зьмясьцілі ў ШІЗА на сем сутак.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG