Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка хоча стварыць «драконаўскую» калёнію


Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота
Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота

Пра гэта ён заявіў 4 сьнежня на нарадзе супраць незаконнага абароту наркатычных сродкаў.

«Калі сёньня той, хто прывозіць і збывае наркотыкі і іншае, будзе ведаць, што трапіць у гэтую „драконаўскую“ калёнію, яго гэта ня менш будзе стрымліваць, чым тое, што ён проста будзе асуджаны. Гэта забойца, які прыносіць у грамадзтва павольную сьмерць праз наркотыкі», — заявіў Лукашэнка.

Што тычыцца наркаспажыўцоў, то, паводле Лукашэнкі, стварыўшы для іх ЛПП, галоўным мэтадам лячэньня павінны стаць вельмі жорсткія ўмовы ўтрыманьня.

Установім ім такі рэжым, каб яны, седзячы ў гэтай калёніі, прама скажу, сьмерці прасілі

«І мы павінны выяўляць асноўныя зьвёны. Ня стрэлачнікаў, а тых, хто вырабляе і завозіць сюды з мэтай збыту наркотыкі, — наркадылераў. Будзе іх менш — будзе і наркаспажыўцоў менш. На гэта трэба зьвярнуць асаблівую ўвагу, каб мы арыентавалі нашых змагароў з гэтай страшнай пагрозай менавіта на выяўленьне асноўных зьвёнаў: наркавытворцаў і наркадылераў. І літасьці для іх быць не павінна! »

Лукашэнка прапанаваў зрабіць больш жорсткімі пакараньні ў гэтай сфэры — да 20-25 гадоў пазбаўленьня волі. Ён лічыць, што для злачынцаў трэба стварыць «невыносныя ўмовы» ў месцах пазбаўленьня волі.

«Установім ім такі рэжым, каб яны, седзячы ў гэтай калёніі, прама скажу, сьмерці прасілі», — цытуе прэзыдэнцкая прэс-служба кіраўніка краіны.

Міністар унутраных спраў Ігар Шуневіч сярод іншага прапанаваў забараніць доступ усіх інтэрнэт-карыстальнікаў да сайтаў, якія ўключаны ў сьпіс абмежаванага доступу. Апроч таго, прапануецца забараніць стварэньне электронных кашалькоў у электронных плацёжных сыстэмах, якія дзейнічаюць у Беларусі, без рэгістрацыі поўных установачных дадзеных уладальнікаў у банках.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG