Кожны тыдзень у краіне праводзяцца нарады з удзелам прадстаўнікоў праваахоўных органаў, дэпутатаў, мэдыкаў, пэдагогаў, абмяркоўваюцца прапановы — як спыніць гэтую навалу. Ці ёсьць нейкія зрухі ў гэтай барацьбе?
Пэдагогі і бацькі б’юць трывогу — спайсы і «маркі» надзвычай даступныя. Распавядае спадарыня Ірына, маці 16-гадовага гімназіста Дзяніса:
«Па-першае, іх можна лёгка купіць у інтэрнэце. Набіраеш слова „спайс“ — слова „купіць“ выскоквае аўтаматычна і адразу перакідвае на масу сайтаў, дзе гэта можна набыць. Па-другое, мяжа з Расеяй у нас адкрытая, і як бы мы не змагаліся ўнутры краіны, гэтая зараза будзе прывозіцца сюды зноў. А да кожнага слупа міліцыянта не прыставіш. То бок, кантраляваць усё дастаткова складана. Ну, і плюс — дзешавізна, яны вельмі даступныя ў параўнаньні са звычайнымі наркотыкамі».
У 23-й сталічнай гімназіі падчас урокаў дзяцей не выпускаюць нават у прыбіральню. А бацькі на агульным сходзе падпісалі калектыўны зварот да дэпутатаў парлямэнту з патрабаваньнем усталяваць строгі памежны і мытны кантроль на расейскай мяжы, якая сёньня ніяк не кантралюецца. Грамадзкасьць патрабуе забараніць у Беларусі ўсе сынтэтычныя псыхатропы, стварыць Міжведамасную антынаркатычную камісію. Дэпутаты ў сваю чаргу скардзяцца, што гэтаму перашкаджае Мытны Зьвяз.
Супрацоўнікі праваахоўных органаў у сваю чаргу скардзяцца, што ў асноўным псыхатропы прадаюцца на сайтах, зарэгістраваных не ў Беларусі, і закрыць іх амаль немагчыма.
Чыноўнікі самага высокага рангу таксама пастаянна выказваюць сваю занепакоенасьць. Віцэ-прэм’ер беларускага ўраду Анатоль Тозік днямі заявіў:
«Трэба нашмат узмацніць адказнасьць тых людзей, злачынцаў, якія ўвозяць і распаўсюджваюць гэтую бяду ў нашай краіне. Я думаю, тут ня можа быць перагібаў».
Намесьнік старшыні Вярхоўнага Суду Валер Калінковіч у чацьвер на пленуме адзначыў, што «надышоў час перагледзець верхнія парогі санкцыяў па наркаартыкулах»:
«Cёньня за дзейнасьць у складзе арганізаванай групы збытчыкаў адказнасьць прадугледжана да 15 гадоў пазбаўленьня волі. Чаму б не падвысіць да 20 гадоў?»
І той жа намесьнік старшыні Вярхоўнага суду Валер Калінковіч прывёў статыстыку: у 2013 годзе за незаконныя дзеяньні з наркотыкамі і псыхатропамі бяз мэты збыту асуджана 2112 чалавек, за збыт —358 чалавек То бок, удзельная вага асуджаных спажыўцоў — 85,5 % супраць 14,5% — збытчыкаў.
Гэта пацьвярджае і судзьдзя аднаго з судоў, якая вынесла не адзін дзясятак прысудаў і спажыўцам, і збытчыкам:
«Большая частка асуджаецца спажыўцоў. А збытчыкі — гэта цяжка даказаць. Яны ж усе шыфруюцца. Зараз яны з рук у рукі не перадаюць. У каго купіў? Ня ведаю. Па інтэрнэту. Як затрымаць збытчыка? Вось ідзе спажывец „абдзёўбаны“ у мэтро. У міліцыянтаў вока ўжо „набітае“, яны яго „тармазнуць“, канфіскуюць наркотыкі — бачна, што чалавек у „неадэкваце“. А збытчыкаў выявіць цяжка».
Дарэчы, з 2112 асуджаных спажыўцоў наркотыкаў 892 пры затрыманьні знаходзіліся ў стане наркатычнага ап’яненьня. А амаль 1,5 тысячы асуджаных — ва ўзросьце да 30 гадоў, зь іх 57 чалавек — непаўнагадовыя, 120 чалавек — студэнты
Сёлета ў Беларусі ад спажываньня небясьпечных псыхатропаў — так званых «марак» і спайсаў — памерла 8 маладых людзей. Днямі ў Менску кіроўца БМВ «пад спайсам» учыніў дзясятак аварыяў і ўскрыў сабе вены. Дзясяткі падлеткаў шпіталізаваныя з атручэньнямі спайсамі. Амаль чвэрць пацыентаў 21-га наркалягічнага рэабілітацыйнага аддзяленьня РНПЦ псыхічнага здароўя — курцы спайсаў.
Спайс (па-ангельску: Spice — прыправа) — сынтэтычны курыльны наркотык на аснове пэнтыл-трынафтаіндолу, што выклікае галюцынацыі, залежнасьць, ломку і псыхоз. Ужываньне вядзе да выпадзеньня валасоў і дакучлівых думак пра самагубства. У Беларусі трапіў у пералік забароненых да ўжыцьця і распаўсюду пад пагрозай зьняволеньня 1 студзеня 2010 году.