На вуліцу Храшчацік у цэнтры Кіева сьцягваюць зьнішчаную ў баях вайсковую тэхніку расейскай арміі. Такі «парад» рыхтуюць да Дня Незалежнасьці 24 жніўня на другі год поўнамаштабнай вайны. Аўтамабільны рух тут перакрылі да 28 жніўня, а мэр сталіцы Віталь Клічко забараніў усе масавыя акцыі з-за рызыкі ракетнага абстрэлу. Фотарэпартаж Сяргея Нужненкі.