Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На перавыданьне «Колеру Беларусі» Анемпадыстава пачалі зьбіраць грошы


Выстава Міхала Анемпадыстава «Колер Беларусі»
Выстава Міхала Анемпадыстава «Колер Беларусі»

На сайце Ulej.by пачаўся збор грошай на перавыданьне кнігі «Колер Беларусі» аўтара «Народнага альбому», мастака, дызайнэра, паэта і дасьледчыка Міхала Анемпадыстава. Цягам 45 дзён арганізатары збору плянуюць сабраць 13,5 тысячы рублёў на выданьне 500 асобнікаў. Замовіць кнігу можна за 40 рублёў.

«Гэта адна зь першых спробаў візуалізаваць калярыстыку беларускай мінуўшчыны і сучаснасьці зь яе яркімі колерамі і адценьнямі, з прыроднымі структурамі, народжанымі пад узьдзеяньнямі трох стыхіяў», — расказваюць пра кнігу ў апісаньні праекту. Перавыданьне ладзяць «Лятучы ўнівэрсытэт» і кнігарня «Логвінаў».

Паміж белым і чорным: Міхал Анемпадыстаў дасьледуе прыроду беларускага колеру

Кніга выйшла яшчэ ў 2017 годзе, але малым накладам. Таксама ў 2017 годзе праводзіліся аднайменныя выставы. «Колер Беларусі» стаў апошняй вялікай працай Міхала Анемпадыстава — ён памёр 24 студзеня ва ўзросьце 53 гадоў.

Канцэрт памяці Міхала Анемпадыстава пройдзе ў Менску 15 сакавіка. Выступяць Лявон Вольскі, Зьміцер Вайцюшкевіч, Кася Камоцкая, Ігар Варашкевіч ды іншыя.

Як зрабіць Беларусь прыгожай. Апошняе інтэрвію Міхала Анемпадыстава

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG