Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канцэрт памяці Міхала Анемпадыстава пройдзе ў Менску


Міхал Анемпадыстаў, архіўнае фота
Міхал Анемпадыстаў, архіўнае фота

Лявон Вольскі, Зьміцер Вайцюшкевіч, Кася Камоцкая, Ігар Варашкевіч і іншыя выступяць 15 сакавіка на канцэрце памяці паэта і мастака Міхала Анемпадыстава.

Партал TuzinFM.by ладзіць вялікі канцэрт памяці Міхала Анемпадыстава, які заўчасна памёр 24 студзеня ва ўзросьце 53 гадоў. Паэт напісаў вершы да песень гуртоў «Мроя», «Новае неба» і «Бонда». Лявон Вольскі, Кася Камоцкая і Ігар Варашкевіч абяцаюць прэзэнтаваць песьні амаль 20-гадовай даўніны ў новым гучаньні.

Адносна сьвежыя песьні на вершы Анемпадыстава публіцы прадставяць Зьміцер Вайцюшкевіч і гурт IQ48, новыя творы — гурты MorkvoЦвет і Harotnica. Да музыкаў далучацца музычны склад пад кіраўніцтвам Алеся-Францішка Мышкевіча і Юліі Глушыцкай. Весьці імпрэзу будзе Аляксандар Памідораў. Афішу для канцэрту зрабіла жонка паэта і мастака Алена Дашкевіч.

Канцэрт пройдзе ў менскім клюбе «Бруге», квіток каштуе 20 рублёў. Грошы ад продажу квіткоў пойдзе на помнік Анемпадыставу, іх перададуць сям’і паэта.

Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 году ў Менску, і вядомы як дызайнэр, фатограф, графік, паэт, публіцыст. Анемпадыстаў вучыўся ў Менскай мастацкай вучэльні, працаваў у жанрах ужытковай графікі, ілюстрацыі, пляката, фатаграфіі. Як паэт ён напісаў тэксты для музычнага праекту «Народны альбом», які выйшаў у 1997 годзе, а таксама тэксты для песень беларускіх і польскіх рок-гуртоў. З 2011 году мастак зьяўляўся сябрам праўленьня Беларускага саюза дызайнэраў. Удзельнічаў у калектыўных і пэрсанальных выставах за мяжой і ў Беларусі.

Міхал Анемпадыстаў — пра сям'ю, шлях да беларушчыны і ролю людзей культуры

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG